Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная
Главная / Новости / Новости района
5 января 2024

Дарогі прывялі на турыстычны «Оскар»

Пастаўчанка Вераніка Ахрановіч зноў заявіла пра сябе ў рэспубліканскім конкурсе «Пазнай Беларусь».

У тым, што не людзі ствараюць падарожжы, а падарожжы ствараюць людзей, Вераніка была ўпэўнена заўжды. На працягу многіх гадоў яна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, спазнавала родную краіну і сябе, наведваючы папулярныя і малавядомыя турыстычныя аб’екты Беларусі.

З часам іх стала дастаткова для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе «Пазнай Беларусь», які ў нашай краіне параўноўваюць з турыстычным «Оскарам». Летась пастаўчанка адправіла на суд журы сваё турыстычнае «рэзюмэ» і ў выніку стала дыпламантам у адной з галоўных намінацый — «Я пазнаю Беларусь». У ёй жа сёлета Вераніка атрымала грамату як адзін з найлепшых удзельнікаў. А ўсё дзякуючы таму, што ў 2023 годзе на яе падарожніцкай карце з’явілася нямала новых наведаных мясцін. І гэта нягледзячы на тое, што паўгода таму маладая жанчына ў другі раз стала мамай.

— Цяжарнасць і нараджэнне дачушкі, безумоўна, скарэкціравалі колькасць маіх падарожжаў, але год усё роўна аказаўся багатым на турыстычныя эмоцыі, — расказвала Вераніка Ахрановіч— Для вандровак выкарыстоўваю любую магчымасць. Едзем з мужам да ўрача ў Віцебск — і маршрут пракладваем так, каб па дарозе ўбачыць штосьці новае. Такім чынам удалося, напрыклад, пазнаёміцца з самым вялікім каменем Беларусі, які знаходзіцца ў Шумілінскім раёне. Заехаліся і ў перабудаваны палац Храптовічаў у Бешанковічах. Ужо з немаўляці ўсёй сям’ёй пабывалі ў Дукоры. Гэта быў падарунак старэйшай дачцэ на дзень нараджэння. Яна вельмі хацела пабываць у перавернутым доме, а нас з мужам вельмі цікавіла адметная гісторыя гэтых мясцін.

Цяпер у фотаскарбонцы Веранікі амаль сотня здымкаў ля аб’ектаў, якія арганізатары «Пазнай Беларусь» унеслі ў спіс для наведвання. Усяго іх 660, а значыць, патэнцыял для вандровак па Беларусі яшчэ агромністы. На іх натхніў і ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга, ужо 21-га па ліку, конкурсу «Пазнай Беларусь». Яна адбылася 15 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Найлепшых ушаноўвалі ў 13 намінацыях, у якіх былі пададзены 834 заяўкі.

— Мне далі месца ў першым радзе, і гэта дадало ўражанняў ад урачыстасці, — працягвала Вераніка Ахрановіч— Грамату ў намінацыі «Пазнай Беларусь» атрымлівала адной з першых — так адказна гэта было! Вельмі спадабаўся канцэрт з удзелам беларускіх артыстаў, у тым ліку з опернага тэатра. Пасля такіх мерапрыемстваў хочацца ўсё больш і больш спазнаваць родную Беларусь. Гэта наша сямейнае хобі. Сумесныя падарожжы, агульныя ўражанні толькі ўмацоўваюць узаемаадносіны з мужам, старэйшай дачкой. Спадзяюся, што і малодшай усё гэта будзе вельмі цікава.

Сярод славутасцей, якія хацела б убачыць Вераніка ў найбліжэйшы час, — стараверская царква ў Куклянах на Пастаўшчыне, паромная пераправа ў самым маленькім горадзе Беларусі — Дзісне, гарадзішча ранняга Сярэднявечча ў Друцку на Талачыншчыне і інш. У планах — упершыню наведаць Гродна, Магілёў, Пінск, а турыстычная задача-максімум — пабываць ва ўсіх 118 раёнах Беларусі. Застаецца пажадаць, каб усё задуманае здзейснілася!

Іна Стаднік, раённая газета “Пастаўскі край”

Фота даслала Вераніка Ахрановіч

 

Интернет-ресурсы