Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Главная / Новости / Новости района
25 августа 2021

Дарогамі воінскай славы

Пралёг аўтапрабег «Патрыёты Беларусі», які аб’яднаў пастаўчан і гасцей раёна са Смаленскай вобласці

Ён прайшоў у мінулую суботу і быў прымеркаваны да Дня і Года народнага адзінства, а таксама да першай гадавіны ўзнікнення аўтапрабегаў «За адзіную Беларусь!».

Распачаў мерапрыемства мітынг. Пакланіцца сіле духу і мужнасці абаронцаў Айчыны, якія аддалі жыцці ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, ускласці вянкі і кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў на плошчы райцэнтра сабралася кіраўніцтва мясцовых органаў улады, ваеннаслужачыя, моладзь, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, ветэраны працы і дэлегацыя са Смаленскай вобласці.

— Нас аб’ядноўваюць агульная гісторыя і святыя для кожнага паняцці: братэрства, свабода, незалежнасць, — гаварыў на мітынгу намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. — Нельга забываць, якія нечалавечыя выпрабаванні выпалі на долю нашага народа. Неабходна назаўжды засвоіць урокі гісторыі і расказваць пра цану Перамогі маладому пакаленню. А яна вельмі высокая — жорсткія баі вяліся за кожную пядзю роднай зямлі. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе, больш за 3 тысячы нашых землякоў узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, а Фёдар Маркаў і Ганна Маслоўская ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

Пастаўшчына панесла вялікія страты: пасля вайны раён недалічыўся звыш 7 тысяч жыхароў, спалена 77 вёсак. Вечны спачын на пастаўскай зямлі ў 8 брацкіх магілах знайшлі 804 воіны-вызваліцелі. Усяго ў раёне 14 пахаванняў, дзе, па апошніх звестках, пахавана 2 024 чалавекі. У апошнія гады ўстаноўлена 557 імёнаў вызваліцеляў, якія раней былі невядомымі. Пошукавыя работы працягваюцца.

Увекавечыць памяць воі­наў-вызваліцеляў ставіць сваёй мэтай і Смаленскі рэгіянальны грамадскі рух развіцця інстытутаў грамадскага аб’яднання «Землякі». Тры гады таму яго ўдзельнікі вырашылі гэта зрабіць у даступнай для моладзі форме і распачалі праект «Пошукава-даследчая патрыятычная экспедыцыя «Атлас памяці. Партызанскі рубеж». Ён падтрымліваецца фондам прэзідэнцкіх грантаў Расіі. Летась пагадненне аб сумеснай рэалізацыі праекта падпісаў Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.

— Пасля знаёмства са старшынёй Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Пятром Курто, якое адбылося на выязным пасяджэнні прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў у 2019-м, стала відавочна: мы — аднадумцы, якія клапоцяцца пра памяць тых, дзякуючы каму сёння жывём пад мірным небам, — адзначыў кіраўнік дэлегацыі Смаленшчыны Сяргей Крыўко. — Па выніках аўтапрабегу Пастаўшчына будзе ўключана ў «Атлас памяці. Партызанскі рубеж». Ёсць дамоўленасць з «Яндэкс. Картамі» і Navitel, якія займаюцца распрацоўкай навігацыйнага праграмнага забеспячэння і карт, што здабытую намі інфармацыю яны ўнясуць у свае электронныя базы. І людзі, вандруючы, з дапамогай аўтамабільных навігатараў і тэлефонаў змогуць знайсці не толькі найбліжэйшую запраўку ці магазін, але і даведацца пра месцы баявой славы, якія знахо­дзяцца паблізу. Мяркую, што да канца года атлас з інфармацыяй пра Пастаўшчыну будзе створаны і перададзены раёну.

Пасля завяршэння мітынгу маршрут удзельнікаў аўтапрабегу пралёг праз вуліцу Чырвонаармейскую, дзе быў зроблены прыпынак для ўскладання вянкоў да брацкай магілы. Затым аўтамабільная калона накіравалася ў Лынтупы і Камаі, дзе знаходзяцца самыя масавыя на тэрыторыі Пастаўшчыны пахаванні воінаў-вызваліцеляў. Там таксама адбыліся мітынгі і ўскладанне вянкоў і кветак да пастаментаў, гаварылася пра неабходнасць захоўваць памяць пра вызваліцеляў Радзімы, прымаць эстафету адказнасці за яе лёс.

Вынаска :У склад дэлегацыі Смаленскай вобласці ўваходзіла 23 чалавекі. Былых вайскоўцаў, у тым ліку ветэранаў, якія праходзілі службу ў гарачых кропках, пашукавікоў, моладзь, прадстаўнікоў СМІ і грамадскіх арганізацый аб’ядноўвае жаданне захаваць праўду пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Вераніка Філановіч, газета «Пастаўск край». Фота аўтара.

Интернет-ресурсы