У чацвер, 31 жніўня, у рамках навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” у г.п. Варапаева ў 17.30 прыбудзе незгасальная лампада з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга. Сустракаць яе будуць на ўездзе ў пасёлак (каля завода ЖБВ), пасля чаго хрэсным ходам пранясуць да мясцовага храма, дзе адбудзецца малебен.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да ўрачыстасцей.