Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
11 мая 2016

Гэта чарговае выпрабаванне, з якім пастаўскія кадры справяцца

"Гэта чарговае выпрабаванне, з якім пастаўскія кадры справяцца" — такую выснову пасля наведвання нашага раёна зрабіў старшыня абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Шарснёў.

5 мая наш раён наведаў старшыня аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. Разам з ім на Пастаўшчыне пабывалі намеснік старшыні абл-выканкама Віктар Вітальевіч Аскірка і старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Аляксандравіч Догель. У суправаджэнні старшыні райвыканкама Віктара Сяргеевіча Гутарава і яго першага намесніка, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Сяргея Васільевіча Чэпіка яны азнаёміліся з работай ПВУП "Пастаўскі мэблевы цэнтр" і будаўніцтвам яго філіяла па вытворчасці паркетнай дошкі, а таксама ходам веснавых палявых работ у ААТ "Кураполле-агра", "Хацілы-агра" і "Навасёлкі-Лучай".

Уразіў мэблевы цэнтр

Пастаўскі мэблевы цэнтр з'яўляецца буйнейшым прадпрыемствам у краіне і за мяжой па вытворчасці дзвярных блокаў і паліўных пялет. Экспартуе сваю прадукцыю больш чым у 20 краін свету. Нягледзячы на крызісныя з'явы, якія не маглі не закрануць калектыў, у мінулым годзе тут атрымалі прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах на 240 млрд рублёў. Чысты прыбытак склаў 18 млрд. У агульным аб'ёме экспартных паставак раёна на мэблевы цэнтр прыпадае больш за 30%, або 13 млн долараў ЗША. У свой час яго работу высока ацанілі Прэзідэнт, іншыя высокапастаўленыя дзяржаўныя асобы Беларусі.

Пасля наведвання цэхаў і іншых вытворчасцей, паразмаўляўшы з дырэктарам Анатоліем Міхайлавічам Бабічавым, старшыня аблвыканкама назваў прадпрыемства ўнікальным, а яго кіраўніка вельмі сучасным чалавекам, які ставіць перад сабой канкрэтныя мэты і дабіваецца іх ажыццяўлення. Ён адзначыў, што на ўсіх участках вытворчасці ўражваюць высокі ўзровень тэхналагічных працэсаў і якасць прадукцыі, яе вельмі нізкі сабекошт. Сёння на прадпрыемстве выкарыстоўваецца практычна 100% сыравіны. На дзеючай кацельні каэфіцыент карыснага дзеяння дасягнуў 94%, а на новай кацельні філіяла па вытворчасці паркетнай дошкі, які будуецца, складзе не менш за 98%. Такія паказчыкі М. М. Шарснёў назваў фантастычнымі і падкрэсліў, што вопыт ПМЦ заслугоўвае ўвагі і пераймання, асабліва цяпер, калі пастаўлена задача на чвэрць знізіць сабекошт прадукцыі.

Працаваць у полі кругласутачна

Гэтай вясной аграрыі Віцебшчыны прыкметна адстаюць ад іншых рэгіёнаў Беларусі па тэмпах яравой сяўбы і іншых палявых работ. Асабліва складаная сітуацыя склалася ў заходніх раёнах, у тым ліку і ў Пастаўскім. Да 5 мая яравыя культуры былі пасеяны ўсяго на 5900 гектарах, або на чацвёртай частцы планавай плошчы. Гэта ўдвая менш, чым было на такую дату летась. З-за пастаянных дажджоў, пераўвільготненасці глебы вельмі марудна вя¬дзецца сяўба зерневых і зернебабовых, рапсу, кукурузы і ў ААТ "Кураполле-агра", "Ха¬ці¬лы-агра" і "Навасёлкі-Лучай". Пра набыткі гэтых гаспадарак на збожжавай ніве ведаюць далёка за межамі раёна. А сельгаспрадпрыемства "Хацілы-агра" ўвогуле з'яўляецца пераможцам мінулагодняга абласнога спаборніцтва па ўраджайнасці зерневых культур. Многае зроблена для таго, каб добры ўраджай вырас і сёлета. Своечасова праведзена падкормка азімых, траў і пашы. А вось яравая сяўба, асабліва ў Хацілах і Кураполлі, нягледзячы на тое, што сельгаспрадпрыемствы маюць высокі тэхнічны, тэхналагічны, кадравы патэнцыял і лепш за іншых падрыхтаваліся да адказнай кампаніі, замарудзілася.

Тое, што шэраг гаспадарак заходніх раёнаў Віцебшчыны на пачатак мая пасеялі толькі лічаныя гектары зерневых або яшчэ наогул не прыступалі да сяўбы, і з'явілася падставай наведвання гэтых рэгіёнаў губернатарам і яго камандай.

— Мы ставілі перад сабой задачу разабрацца на месцах з тым, што перашкаджае хлебаробам у рабоце, — адзначыў М. М. Шарснёў. — Пабывалі на палетках, пагутарылі з механізатарамі, спецыялістамі і кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў, на свае вочы ўбачылі, чаму марудна вядуцца палявыя работы. На Пастаўшчыне шмат цяжкіх, пераўвільготненых зямель. Да кожнага поля патрэбны індывідуальны падыход, свая тэхналогія, бо практычна на адным участку можна бачыць розную глебавую структуру. У такім выпадку даць нейкія канкрэтныя парады і рэкамендацыі няпроста. А вось выпрацаваць агульныя тактыку і стратэгію трэба. На цяперашні момант яна заключаецца ў тым, каб разумна распарадзіцца тэхнікай, глебаапрацоўчымі, сеяльнымі і іншымі агрэгатамі. Яны павінны быць задзейнічаны ў рабоце кругласутачна з тым разлікам, каб сяўбу зерневых завяршыць у бліжэйшыя чатыры-пяць дзён.

Асаблівую ўвагу кіраўнік вобласці звярнуў на той факт, што пры выкананні веснавых палявых работ трэба пазбягаць лішніх аперацый, выкарыстоўваць толькі тыя агрэгаты, якія забяспечваюць належную апрацоўку глебы і якасную сяўбу. Гэта ў спалучэнні з іншымі фактарамі павінна зменшыць выдаткі на выкананне работ і ў канчатковым выніку паўплываць на зніжэнне сабекошту прадукцыі.

Абласное кіраўніцтва ўхваліла работу механізатараў ААТ "Кураполле-агра", якія працуюць пры святле фар. Шмат тэхнікі задзейнічана на палях акцыянерных таварыстваў "Хацілы-агра" і "Навасёлкі-Лучай". Пра яе работу расказалі дырэктары сельгаспрадпрыемстваў Вячаслаў Іосіфавіч Крыштафовіч і Юрый Францішкавіч Шымчык.

Не назіраецца разгубленасці

У эксклюзіўным інтэрв'ю журналістам раённых сродкаў масавай інфармацыі старшыня аблвыканкама М. М. Шарснёў адзначыў, што аграрыі Пастаўшчыны, як і некаторых іншых рэгіёнаў, сапраўды аказаліся ў складаным становішчы. Адным махам яго не зменіш. Але і чакаць няма як, бо аптымальныя тэрміны сяўбы на зыходзе. Галоўнае, што ў такой абстаноўцы не назіраецца разгубленасці, кіраўнікі, спецыялісты і механізатары ведаюць, што і як трэба рабіць і па магчымасці гэта робяць. Абстаноўка пакуль не крытычная.

— Увогуле, ад сустрэч і размоў на пастаўскай зямлі склалася ўражанне, што тут працуе адзіная, дружная каманда, ёсць вопытныя, гаспадарлівыя кіраўнікі, добрая база, — падкрэсліў М. М. Шарснёў. — Усе праблемы, якія сёння існуюць на сяўбе і ў асноўным выкліканы неспрыяльным надвор'ем, будуць пераадолены. Для пастаўчан сёлетняя вясна стала чарговым сур'ёзным выпрабаваннем. Перакананы, што вашы кадры яго вытрымаюць годна.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы