Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
3 сентября 2018

Дапамаглі сабрацца ў школу

Ужо шмат гадоў запар напярэдадні 1 верасня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачынае асенні этап пастаянна дзеючай акцыі "Прафсаюзы — дзецям". Сутнасць яго ў тым, каб дапамагчы школьнікам у падрыхтоўцы да навучальнага года. У рамках гэтай акцыі 29 жніўня старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Іна Далецкая і Аляксей Філімонаў завіталі ў дзіцячы прытулак Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна, каб павіншаваць яго выхаванцаў з надыходзячым Днём ведаў і ўручыць падарункі.

На сённяшні дзень у прытулку знаходзяцца 15 дзетак. З іх 8 дашкольнага ўзросту і 7 школьнікаў, якія пойдуць з першага па адзінаццаты клас. Малышам госці прынеслі фарбы і размалёўкі, старэйшым дзецям — сшыткі, алоўкі, вокладкі для кніг і іншыя канцылярскія прылады, а таксама партфелі і школьную форму. Перадаючы ўсё гэта хлопчыкам і дзяўчынкам, Іна Аляксееўна і Аляксей Аляксеевіч пажадалі ім поспехаў у вучобе і хутчэйшага вяртання ў свае біялагічныя сем'і. У адказ дзеці выступілі перад прафсаюзнымі лідарамі раёна з невялікім канцэртам, які падрыхтавалі з дапамогай педагогаў цэнтра.

Тэкст і фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ, газета «Пастаўскі край"

Интернет-ресурсы