Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
28 сентября 2017

Да дня пажылых людзей

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей. З гэтай нагоды ў нашым раёне абудзецца шэраг мерапрыемстваў. У пятніцу, 29 верасня, у 14.00 на цэнтральнай плошчы гарпасёлка Лынтупы пачнецца свята “Узрост — жыццю не перашкода”, а таксама велапрабег “Лэдзі на веласіпедзе”, “Аўталэдзі-2017” і святочны канцэрт.

У панядзелак, 2 кастрычніка, з 11.00 у фае раённага Дома культуры па вуліцы Станкевіча ў Паставах будзе працаваць выязная прыёмная — жадаючыя змогуць звярнуцца да ўрача агульнай практыкі, псіхолага, юрыста, спецыяліста па пенсійных пытаннях, в. а. старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Затым — канцэрт мастацкай самадзейнасці. Уваход свабодны.

У гэты ж дзень у 12.00 у аддзяленні кругласутачнага знаходжання ТЦСАН па вуліцы Ленінскай вучні СШ №5 выступяць са святочным канцэртам, а прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” уручаць пажылым сувеніры і запросяць за салодкі стол.

3 кастрычніка ў 12.00 у аддзяленні дзённага знахо­джання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН па вуліцы Савецкай пройдзе забаўляльная канцэртная праграма “Сакрэты вечнай маладосці”.

Интернет-ресурсы