Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
27 мая 2016

Чулыя, актыўныя, ініцыятыўныя

19 мая адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын».

Намеснік старшыні праўлення раённай арганізацыі «БСЖ» Галіна Мікалаеўна Чаплінская, выступаючы са справаздачным дакладам, адзначыла, што Беларускі саюз жанчын — масавая і аўтарытэтная арганізацыя, якая іграе важную ролю ў рэалізацыі дзяржаўных праграм, арыентаваных на жанчын, дзяцей і сям'ю. Зараз у саюзе больш за 183 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый. На Пастаўшчыне жаночыя саветы створаны пры ўсіх пасялковых і сельскіх выканкамах, на буйнейшых прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна, установах адукацыі, аховы здароўя і культуры. Сёння гэта 32 пярвічныя арганізацыі, якія аб'ядноўваюць каля 2 тысяч жанчын.

У раёне пражывае 16,5 тысячы жанчын праца¬здольнага і пенсійнага ўзросту. Абсалютная іх большасць занята ва ўстановах адукацыі, культуры, медыцыны і сферы абслугоўвання. У раёне маецца 395 мнагадзетных сем'яў, 30 апякунскіх, 26 прыёмных. 22 мнагадзетныя маці ўдастоены ордэна Маці. Жанчыны ўносяць значны ўклад у стварэнне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, ва ўмацаванне інтэлектуальнага патэнцыялу раёна, удзельнічаюць у грамадска-палітычным жыцці. Званне «Чалавек года Віцебшчыны-2015» прысвоена начальніку раённага вузла паштовай сувязі Таццяне Мікалаеўне Гайлюн, 5 жанчын удастоены звання «Чалавек года Пастаўшчыны». На пасадах кіраўнікоў усіх рангаў працуе больш за 30 жанчын.

У ходзе падрыхтоўкі да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году культуры, асаблівую значнасць у рабоце арганізацыі набыла дзейнасць, накіраваная на фарміраванне грамадзян¬скіх якасцей асобы, актыўнай жыццёвай пазіцыі, адказных паводзін у падрастаючага пакалення. Падчас рэалізацыі гэтай задачы арганізацыя прыняла ўдзел у правядзенні больш 30 мерапрыемстваў.

Паслядоўна і плённа ўзаемадзейнічае раённая арганізацыя «БСЖ» з Пастаўскай благачыннай акругай, выкарыстоўваючы патэнцыял праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Сумесна з кіраўніцтвам арганізацый і прадпрыемстваў, старшынямі прафкамаў праводзілася ўшаноўванне мнагадзетных і прыёмных маці, жанчын, якія выхоў-ваюць дзяцей-інвалідаў, і заслужаных працаўніц сельскагаспадарчай вытворчасці. Шмат сіл накіравана на ліквідацыю сямейнага недабрабыту, сіроцтва пры жывых бацьках, злоўжывання спіртнымі напіткамі. Сярод моладзі папулярызуюцца сямейныя каштоўнасці. Ва ўстановах адукацыі раёна стала традыцыяй правядзенне класных гадзін на сямейную тэматыку, конкурсаў малюнкаў, плакатаў і калажаў.

Яшчэ адзін прыярытэтны напрамак дзейнасці грамадскай арганізацыі — прапаганда здаровага ладу жыцця сярод дзяцей і моладзі. У раёне на высокім узроўні арганізавана спартыўна-аздараўленчая работа. Працуюць спартыўныя секцыі, праводзяцца спаборніцтвы ў рамках круглагадовай спартакіяды па летнім і зімовым мнагаборстве, чатырохборстве, лёгкаатлетычны крос, спаборніцтвы па валейболе, плаванні, настольным тэнісе.

— Многае зроблена, але па-ранейшаму застаецца шэраг нявырашаных пытанняў, спраўляцца з якімі наканавана неабыякавым людзям. Менавіта такіх аб'¬ядноўвае ў сваіх шэрагах Беларускі саюз жанчын. Упэўнена, што разам мы зможам знайсці выйсце з любой сітуацыі, — завяршыла сваё выступленне Г. М. Чаплінская.

Удзельнікі канферэнцыі выбралі новы склад праўлення і рэвізійнай камісіі, старшынёй раённай арганізацыі «БСЖ» — намес¬ніка старшыні ка¬місіі па справах непаўналетніх пры райвыканкаме Марыну Паўлаўну Нагановіч, яе намеснікам — дырэктара тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна Дзіяну Іванаўну Пякарскую. Рэві¬зійную камісію ўзначаліла Алеся Уладзіміраўна Ермалаева.

Завяршылася мерапрыемства канцэртам на сямейную тэматыку. Сваім талентам, цудоўным настроем і запалам з гледачамі дзяліліся ўдзельнікі эстраднай студыі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Д. Румянцава, Д. Гагалінская, К. Жук, А. Брысь, Л. Загурская, Д. Дрозд, Д. Будзько, П. Балаш, С. Грэська, Д. Дунец, В. Казаровец, Д. Дзя¬менцьеў, М. Аўгусціновіч, А. Іжмайловіч і Р. Юсупаў. Падрыхтавалі гэта цёплае і кранальнае выступленне кіраўнік студыі Аксана Нікалаева і сцэнарыст канцэртнай праграмы і вядучая Таццяна Карпава.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ

Интернет-ресурсы