Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
17 мая 2017

ЧЭПІК Сяргей Васільевіч — старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

13 мая адбылася 34-я, пазачарговая, сесія Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў, на якую, акрамя дэпутатаў, запрашаліся члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і сродкаў масавай інфармацыі. У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэтаМ. М. Шарснёўі начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы абл­выканкамаУ. М. Севярын.

На парадак дня выносілася кадравае пытанне: “Аб старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта”.

У адпаведнасці з артыкуламі 17 і 46 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь” ад 4 студзеня 2010 года, Палажэннем аб парадку назначэння на пасады, вызвалення ад пасад кіраўнікоў і іншых членаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2011 года №66, распараджэннем старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 105 рк ад 12 мая 2017 г. па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь старшынёй Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Чэпік Сяргей Васільевіч, і яго кандыдатура ўнесена на зацвярджэнне раённага Савета.

Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў рашыў: зацвер­дзіцьЧэпіка Сяргея Васільевічана пасадзе старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Радкі біяграфіі

Сяргей Васільевіч Чэпік нарадзіўся 20 кастрычніка 1970 года ў вёсцы Баброва Лепельскага раёна. Закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “Механізацыя сельскай гаспадаркі” і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце па спецыяльнасці “Арганізацыя кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю”.

З 1993 года працоўная дзейнасць звязана з Пастаўшчынай. Пачынаў начальнікам рэгіянальнага сэрвіснага цэнтра па рэалізацыі і абслугоўванні трактароў «МТЗ» райагра­прамснаба. З 1995 па 2005 год — дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Паставы ГАЗ-УАЗ аўтасэрвіс”, з 2005 па 2006 год — інжынер па ахове працы і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Курапольскі”. У 2006 годзе ўзначаліў гэту гаспадарку, якая пазней, у выніку рэарганізацыі, стала адкрытым акцыянерным таварыствам “Кураполле-агра”. Са жніўня 2015-га і да апошняга часу — першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Агучваючы перад прысутнымі на сесіі этапы працоўнай дзейнасці С. В. Чэпіка, начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкама У. М. Севярын падкрэсліў, што за час работы ў аграрным комплексе Сяргей Васільевіч зарэкамендаваў сябе кампетэнтным і патрабавальным кіраўніком, добра ведае праблемы развіцця сельскай гаспадаркі, здольны хутка адаптавацца да работы ў новых умовах.

“Будзем працаваць камандай”

“Ніякіх “рэвалюцыйных” перамен у раёне ў сувязі са зменай кіраўніцтва не бу­дзе, — запэўніў Сяргей Васільевіч Чэпік. — Усё тое станоўчае, што напрацавана, захаваем. Але задзейнічаем і той вялікі патэнцыял, які маецца на Пастаўшчыне, асабліва ў сельскай мясцовасці. Лічу, што ў раёне моцныя кадры, як вопытныя, так і маладыя. І трэба справай даказаць, што мы — каманда, бо, толькі працуючы камандай, можна дасягнуць станоўчых вынікаў.

Ёсць пэўныя напрацоўкі для нарошчвання вытворчасці малака і мяса, зерневых культур. Нягле­дзячы на ўсе прыродныя ката­клізмы, мы не апусцім рукі. Першае, што павінны зрабіць, — гэта за 10-12 дзён завяршыць сяўбу зерневых і прыступіць да нарыхтоўкі кармоў. Без кармавой базы немагчыма дабіцца высокіх паказчыкаў у жывёлагадоўлі, а яна — аснова дзейнасці сельскай гаспадаркі і дае штодзённы грашовы прыток. Больш шчыльна павінны працаваць малочны завод і ААТ “Камайскі-агра”, іх структура будзе перафармаціравана. На працягу года завяршым працэс рэфармавання чатырох сельгаспрадпрыемстваў, якія знахо­дзяцца ў стадыі банкруцтва.

Ёсць прадпасылкі і для далейшага развіцця прамысловасці, сацыяльнай сферы, турызму. Напрыклад, спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”, завадатарам стварэння якога быў Віктар Сяргеевіч Гутараў, пастараемся зрабіць прыцягальным не толькі для беларусаў, але і для турыстаў з Літвы, Латвіі і ішых краін.

А самая галоўная задача — захаваць калектывы і эканоміку.

Кандыдатура дастойная

Сяргей Васільевіч Чэпік — асоба ў раёне вядомая. Але не абышлося і без абмеркавання яго кандыдатуры. Дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Курапольскай выбарчай акругі № 29 М.П. Нагановіч адзначыла, што працяглы час працавала ў адной звязцы з С.В. Чэпікам. Яна — старшынёй Курапольскага сельскага Савета, ён — дырэктарам ААТ “Курапольскі-агра”. Падкрэсліла, што Сяргей Васільевіч граматны і патрабавальны кіраўнік, чалавек слова. Гаспадарка, якой кіраваў, адна з мацнейшых у раёне. Дырэктар пастаянна клапаціўся аб мадэрнізацыі вытворчасці, абнаўленні машынна-трактарнага парка, укараненні новых тэхналогій, бяспецы працы. Ніколі не забываў пра людзей, вялікую ўвагу надаваў падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак, вырашэнню праблем у сацыяльна-бытавым плане, цаніў працавітых людзей, прыцягваў і замацоўваў у вытворчых падраздзяленнях высокапрафесійных работнікаў, у тым ліку маладых спецыялістаў.

20 гадоў ведае С.В. Чэпіка па сумеснай рабоце ў раёне дэпутат ад Лугавой выбарчай акругі №2 дырэктар аграбудпрадпрыемства “Рассвет Пастаўскі” А. І. Малец і ўпэўнены, што такія яго якасці, як абавязковасць, мэтанакіраванасць, патрабавальнасць да сябе і кадраў, прафесіяналізм, добрае веданне эканамічных пытанняў дазволяць на пасадзе старшыні райвыканкама паспяхова вырашаць задачы, пастаўленыя Прэзідэнтам і кіраўніцтвам вобласці, вывесці раён на новыя пазіцыі.

Задача — падвоіць аб’ём вытворчасці прадукцыі

Старшыня абласнога выканаўчага камітэта М. М. Шарснёў сваё выступленне на сесіі пачаў з таго, што падзякаваў за працу В. С. Гутараву і ўручыў яму Ганаровую грамату абласнога выканаўчага камітэта. У прыватнасці, адзначыў, што Віктару Сяргеевічу давялося ўзначальваць раён у дастаткова складаны перыяд, з 2009 года. Тым не менш многае зроблена ў прамысловасці, ахове здароўя, спорце, добраўпарадкаванні. За 2009-2016 гады вытворчасць прамысловай прадукцыі ў раёне павялічылася на 19%, роз­нічны тавараабарот — на 62%, інвестыцыі ў асноўны капітал — на 6%. Зараз у Віктара Сяргеевіча іншая пасада — ён выбраны старшынёй абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Дынаміка па асноўных паказчыках у раёне станоўчая, але ёсць і вялізныя рэзервы, і іх трэба прыводзіць у дзеянне. Кіраўнік вобласці найперш акцэнтаваў увагу на фарміраванні раённага бюджэту. За мінулы год у яго паступіла 45 мільёнаў рублёў, у тым ліку ўласных сродкаў — 46,5%, а 45% склала датацыя.

Трэба ствараць умовы, каб максімальна сфарміраваць свой уласны бюджэт і забяспечыць жыццядзейнасць раёна, наладзіць вытворчасць так, каб зарабляць грошы і выкарыстоўваць іх на развіццё рэгіёна. Задача-мінімум — падвоіць аб’ём вытворчасці прадукцыі. Толькі ў такім выпадку магчыма дасягнуць стабі­лізацыі ў эканоміцы.

“Кліматычныя ўмовы ў нас неспрыяльныя, — гаварыў М. М. Шарснёў. — Але гэта наша зямля, мы тут нарадзіліся і выраслі, ведаем гэтыя ўмовы і можам да іх прыстасавацца. На жаль, у апошнія гады ў Віцебскай вобласці знізіліся паказчыкі ў сельскай гаспадарцы, а яна ж была і застаецца аграрнай. Стаўку трэба рабіць на вытворчасць малака, мяса, ільну і іх перапрацоўку. З кожным годам людзей у вёсцы застаецца ўсё менш і менш, а зямлю трэба апрацоўваць, яна — наша карміцелька. Таму надзвычай актуальна стварэнне інтэграцыйных структур, укамплектаванне іх самай сучаснай тэхнікай. Такі вопыт варта перанесці і ў Пастаўскі раён, прычым неадкладна”.

Гаворачы пра прамысловасць, кіраўнік вобласці рэкамендаваў зрабіць упор на прыцягненне інвестыцый, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця індывідуальнага прадпрымальніцтва, мікра- і сярэдняга бізнесу.

“Сёння вельмі складана. Але выжыве і атрымае развіццё мацнейшы, — заключыў губернатар. — Пастаўскі раён ніколі не быў слабым і, несумненна, справіцца са сваімі задачамі”.

Ад сябе дадам: сімвалічна тое, што раённую вертыкаль узначаліў сын чалавека, які трынаццаць гадоў, з 1987-га па 2000-ы, аддаў працы на Пастаўшчыне. Васілій Васільевіч Чэпік быў першым сакратаром райкама партыі, старшынёй раённага Савета дэпутатаў, а з 1994 і па 30 студзеня 2000-га (дня трагічнай гібелі ў аўтааварыі) — старшынёй райвыканкама і вельмі шмат зрабіў для развіцця рэгіёна. Пастаўчане не сумняваюцца ў тым, што Сяргей Васільевіч годна прадоўжыць справу.

Фаіна КАСАТКІНА.
Фота Людмілы Зелянкевіч

Интернет-ресурсы