Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
26 января 2018

Быць бліжэй да людзей

Сярод дэлегатаў III з’езда рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” была і старшыня Пастаўскай раённай арганізацыі В. М. Ромель.

— Я ўваходзіла ў склад Віцебскай абласной дэлегацыі, якую ўзначальваў старшыня абласнога Савета дэпутатаў, ён жа старшыня абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Ула­дзімір Цярэнцьеў, — расказвала Валянціна Міхайлаўна. — З’езд праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы. На ім прысутнічалі 422 дэлегаты, а таксама кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава, члены ўрада і парламентарыі. Спачатку са справаздачнымі дакладамі выступілі старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў і старшыня цэнтральнай кантрольна-рэвізійнай камісіі Уладзімір Дзянісаў. Адназначна, што ў перыяд пасля II з’езда вялася актыўная і паслядоўная работа па рэалізацыі прынятых на ім рашэнняў, асноўных палажэнняў статута і праграмы аб’яднання. Яны былі накіраваны на кансалідацыю і згуртаванне беларускага грамадства, вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне грамадскай падтрымкі палітыкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Гры­гор’­евіча Лукашэнкі. За гэты час павялічылася колькасць членаў “Белай Русі”, у рэгіёнах створаны новыя пярвічныя арганізацыі.

— У нашым раёне колькасць членаў “Белай Русі” таксама павялічылася?

— Канешне. Толькі з пачатку бягучага года рады нашай арганізацыі папоўнілі 26 чалавек. Гэта работнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Паставымэбля” і лясгаса. А ўсяго налічваецца амаль 800 членаў.

— Асноўныя кірункі дзейнасці вы­значаны, задачы па­стаўлены. Як у адпаведнасці з імі, Валянціна Міхайлаўна, бу­дзеце будаваць работу раённай арганізацыі?

— Наша прадстаўніцтва ва ўсіх сферах дзейнасці дазваляе аб’яднанню знаходзіцца ў жывым кантакце з людзьмі, адчуваць змены і вастрыню сацыяльных праблем. І ў далейшым будзем актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі сацыяльных праектаў, ініцыяваць іх распрацоўку, імкнуцца, каб яны былі накіраваны на павышэнне якасці жыцця пастаўчан, фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі кожнага грамадзяніна, падтрымку сям’і, развіццё адукацыі, культуры.

Цесна супрацоўнічаем з грамадскім аб’яднаннем “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Сумесна імкнёмся выяўляць і заахвочваць ініцыятыўных, таленавітых, творчых маладых людзей, здольных вырашаць задачы, якія ставіць Прэзідэнт. Раённая арганізацыя “Белай Русі” звычайна выступае спонсарам такіх конкурсаў, як “Інтэлектуальнае сузор’е” (ушаноўваем пераможцаў алімпіяд, іх бацькоў і настаўнікаў), “Залатое пяро Рэспублікі Беларусь”, інтэлектуальнага турніру “Што? Дзе? Калі?”.

Уносім свой уклад у правядзенне конкурсаў прыёмных сем’яў, “Майстры вёскі”, прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў і работнікаў “Шлях да поспеху”. Уручаем падарункі пераможцам турыстычных злётаў, спартакіяд, актывістам грамадскага жыцця. Найбольш падрыхтаваных у прафесійным і ідэалагічным плане актывістаў вылучаем на кіруючыя пасады ў розных галінах народнай гаспадаркі.

Адным з напрамкаў дзейнасці рэспубліканскага грамадскага абяднанняБелая Русьзяўляецца падтрымка дзяцей.

— Сапраўды. Дапамога дзецям, якія выхоўваюцца ў сацыяльна небяспечных сем’ях, аказваецца пастаянна. На працягу года праводзім акцыі, прымеркаваныя да канкрэтных дат і падзей. Рэгулярна ўдзельнічаем у мерапрыемствах ДАІ, накіраваных на зніжэнне колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, прадухіленне гібелі дзяцей у іх. У падарунак школьнікі атрымліваюць флікеры з сімволікай “Белай Русі”. Аказваем падтрымку сем’­ям па зборы дзяцей у школу (акцыі так і называюцца “Збяром дзяцей у школу”, “У першы клас з “Белай Руссю”), наведваем дзіцячы прытулак Сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дом сямейнага тыпу. Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей ладзіцца акцыя “Белая Русь” — дзецям”. Перад Новым годам уручаем падарункі дзецям, якія знаходзяцца на гэты момант у бальніцы. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь віншуем мам, якія нарадзілі дзетак у гэты дзень.

— Не забытыя і ветэраны?

— Імкнёмся ахінуць увагай удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў канцэнтрацыйных лагераў і гета, віншуем юбіляраў. Напярэдадні Дня інвалідаў наведваем цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання, аддзяленне адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН, Дунілавіцкі дом-інтэрнат. Перад Днём пажылых людзей — аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН.

Члены “Белай Русі” не застаюцца ў баку ад рознага роду суботнікаў: наводзяць парадак на зямлі, садзяць дрэўцы. Актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах, прымеркаваных да дзяржаўных свят.

“Белая Русь” — канструктыўная грамадская сіла, якая аказвае пастаяннае садзейнічанне кіраўніцтву на месцах і краіны ў цэлым па папярэджанні, выяўленні і пераадоленні недахопаў у рабоце органаў дзяржаўнага кіравання. Для гэтага раз у месяц праводжу прыём грамадзян, прымаю для разгляду іх прапановы і заўвагі, стараюся інфармаваць насель­ніцтва аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і службовых асоб.

— У краіне працягваецца важная палітычная кампанія — падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Які ўдзел у ёй прымае раённая арганізацыя РГА “Белая Русь”?

— Члены “Белай Русі” працавалі ў складзе ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. У склад практычна кожнай выбарчай камісіі (абласныя, раённая, сельскія) былі вылучаны і ўключаны члены нашай арганізацыі. Ёсць нашы прадстаўнікі і сярод кандыдатаў у дэпутаты, а таксама сярод назіральнікаў.

Сваю дзейнасць праводзім сістэмна, актыўна. Тым, хто будзе галасаваць упершыню (маладыя лю­дзі, якія дасягнулі паўналецця), уручым невялікія падарункі.

Поле дзейнасці вялікае. Члены раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” будуць рабіць усё для таго, каб быць бліжэй да людзей, ведаць і вырашаць іх праблемы. Дайсці да кожнага, а таксама адкрытасць, даступнасць і шырокая растлумачальная дзейнасць — прынцыпы нашай работы.

Гутарыла Анна АНІШКЕВІЧ, газета “Пастаўскі край”
Фота з уласнага архіва В. Ромель.

Интернет-ресурсы