Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
4 сентября 2015

БРСМ праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю “У школу — з Добрым Сэрцам”

Напрыканцы жніўня — пачатку верасня ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” праводзіць традыцыйную дабрачынную акцыю “У школу — з Добрым Сэрцам”. Яна скіраваная на дапамогу шмат­дзетным, няпоўным, малазабяспечаным сем’ям, дзіцячым інтэрнатным установам. 

У рамках акцыі актывісты грамадскага аб’яднання арганізоўваюць збор школьнага адзення і абутку, канцылярскіх прылад, вучэбных дапаможнікаў і іншых рэчаў; праводзяць канцэртныя праграмы, наведваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Да акцыі далучыўся і Пастаўскі раённы камітэт БРСМ. Як і ў мінулыя гады, дабрачынную дапамогу аказала індывідуальны прадпрымальнік, уладальніца магазіна дзіцячых тавараў “Ладушки” Алена Алегаўна Шульская. Яна перадала ў райкам вялікую колькасць разнастайных канцылярскіх тавараў, адзенне (курткі, спадніцы, штаны, пінжакі і іншае), шмат абутку.

Кошт рэчаў складае больш за пятнаццаць мільёнаў рублёў. Іх было вырашана перадаць у Варапаеўскую СШ (летась аналагічныя падарункі ад А. А. Шульскай атрымалі дзеці з Пастаў, Лынтупшчыны і Камайшчыны).

— 27 жніўня мы сабралі ў будынку школы шматдзетныя і малазабяспечаныя сем’і, — расказваў яе дырэктар Віктар Мікалаевіч Жук. — Іх прыйшло каля пятнаццаці. Яны самі выбіралі, прымяралі неабходныя рэчы, якія былі не толькі для школьнікаў, але і для зусім маленькіх дзетак. Усе засталіся вельмі задаволенымі — для ­сем’яў гэта істотная падтрымка. Тым больш што ўсе рэчы новыя, якасныя. Шчыра дзякуем Алене Алегаўне за яе нераўнадушныя адносіны да дзяцей, вялікае добрае сэрца.

Аказаць дапамогу дзецям можа кожны. Школьныя рэчы прымаюцца ў райкаме БРСМ (будынак раённага выканаўчага камітэта, каб. 55, трэці паверх). Акцыя прадоўжыцца да 15 верасня. З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне 2-39-71.

Іна СНЯЖКОВА

Интернет-ресурсы