Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
13 сентября 2017

Бронза “Скуранога мяча” — наша

З трэцяга па восьмага верасня ў Мінску праходзіў юбілейны, дваццаты, фінал спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У сярэдняй узроставай групе бронзавым прызёрам турніру стала каманда пастаўчан “Патрыёт” (на здымку з трэнерам Аляксандрам Аляксандравічам Тарасевічам).

За першынство ў сярэдняй узроставай групе змагаліся хлопчыкі 2005-2006 гадоў нараджэння з васьмі футбольных каманд: “Фартуна” (Мінск), “Алім­пія” (Мінск), “Патрыёт” (Паставы, Віцебская вобласць), “Азімут” (Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць), “Росквіт” (Бабруйск, Магілёўская вобласць), “Ніва” (Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць), “Узда” (Уздзенскі раён, Мінская вобласць) і “Фарсаж” (Лідскі раён, Гродзенская вобласць).

Менавіта з рук легенды беларускага футбола экс-галкіпера нацыянальнай зборнай, а цяпер аднаго з яе трэнераў Юрыя Жаўнова атрымалі камандны Кубак, персанальныя Кубкі, медалі, дыпломы і сувеніры пастаўчане Максім Раманоўскі, Мікіта Зелянкевіч (капітан), Кірыл Цыунель, Глеб Касенка, Кірыл Урбанайць, Мікіта Ерамееў, Крысціян Дзеўгуць, Максім Шчыт, Аляксандр Звяруга, Павел Ядэмскі, Кірыл Волк, Данііл Лук’ян, Сяргей Быкаў і Багдан Асяненка.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ, газета «Пастаўскі край»
Фота аўтара.

Интернет-ресурсы