Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
20 мая 2021

Беларусь супраць тытуню

Пад такой назвай 17 мая ў нашай краіне стартавала рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя. Масавыя мерапрыемствы з яе нагоды завершацца 6 чэрвеня.

Акцыя праходзіць пад дэвізам «Тытунь і здароўе лёгкіх» і прымеркавана да Сусветнага дня без тытуню, які штогод адзначаецца 31 мая. Яго мэта — абара­ніць наша і будучыя пакаленні не толькі ад разбуральных наступстваў для здароўя, але і ад сацыяльных, экалагічных і эканамічных бедстваў, звязаных з ужываннем тытуню і негатыўным уздзеяннем тытунё­вага дыму на навакольнае асяроддзе.

— Актыўна далучылася да рэспубліканскай акцыі і Пастаўшчына — у яе рамках у раёне пройдзе не адзін дзясятак мерапрыемстваў, — паведаміла фельчар-валеолаг райЦГЭНаталля Слабадзянюк. — Ва ўсіх установах адукацыі запланаваны інфармацыйна-­адукацыйныя, фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы. Адбудуцца ўрокі здароўя, класныя гадзіны і сустрэчы са спецыялістамі ЦРБ і райЦГЭ. У каледжы 25 мая пройдзе наша сумесная з Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа акцыя «Мяняем цукерку на цыгарэту», падчас якой таксама будзем распаўсюджваць інфармацыйныя буклеты пра шкоду ўжывання тытуню.

Не абміне акцыя і дарослае насельніцтва: на стэндах устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў з’явяцца інфармацыйна-­адукацыйныя матэрыялы па пытаннях прафілактыкі курэння і вядзення здаровага ладу жыцця.

Вераніка Філановіч, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы