Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
23 февраля 2018

Бай з Ягой спрачаліся, а людзі забаўляліся

18 лютага, у апошні дзень масленічнага тыдня, на базе спартыўна-турыстычнага комплексу «Азёркі» адбылося тэатралізаванае прадстаўленне «Масленіца ў Дзеда Бая».

Захапляльная дзея сабрала каля двухсот гледачоў, пераважная большасць якіх — сем’і з дзецьмі дзетсадаўскага і малодшага школьнага ўзросту. Як да пачатку, так і пасля завяршэння прадстаўлення многія ахвотна гулялі па ўладаннях літаратурнага персанажа: казачнай сцяжынцы Уладзіміра Дубоўкі, якая зіхацела дзякуючы ілюмінацыі, ля возера, у дзіцячым «вяровачным гарадку». З задавальненнем гушкаліся на арэлях, каталіся на квадрацыкле, фатаграфаваліся з героямі касцюміраванай пастаноўкі. Апошняя пачалася з гучных заклікаў хутчэй ісці да сцэны.

З тэатральных падмосткаў гасцей вітаў разам са сваёй сяброўкай Марыляй гаспадар сядзібы Дзед Бай. Ён у вершаванай форме расказаў пра свае ўладанні, запэўніў, што нікому не дазволіць сумаваць, запрашаў адзначаць Масленіцу разам. Ды так, як павялося з даўніны: з песнямі, жартамі, гульнямі і, вядома, блінамі. Як і належыць, яны былі галоўным упрыгажэннем па-святочнаму накрытага стала з нагоды провадаў зімы. Але пабаляваць за ім сябрам Бая ўдалося не адразу — свавольніца Баба Яга дзеля жарту вырашыла не тое каб пасварыць, а проста разыграць Бая і Марылю і адправіла іх шукаць па лесе Дзеда Мароза і Снегавіцу-маладзіцу. Сама ж тым часам пачала гаспадарыць у хаце. Але хутка падкопы старой рассыпаліся і ўсё стала на свае месцы. А паколькі Масленіца — гэта не толькі провады зімы і гуканне вясны, але і час агледзін і вяселляў, усе разам вырашылі пасватаць спрытнага юнака Цікаўнага. Вельмі прэтэндавала на ролю нявесты Яга, але хлопец даўно ўпадабаў Сонцаву дачку Мілавіцу і аддаў сваё сэрца ёй. Прыгажуня і прынесла доўгачаканую вестку ад Вясны.

Былі задзейнічаны ў провадах зімы і госці сядзібы. Разам з персанажамі прадстаўлення яны вадзілі карагоды, гукалі вясну, перацягвалі канат, гулялі ў «Ручаёк» і «Паравозік». Неверагодны азарт у дарослых і дзяцей выклікалі спаборніцтвы па паяданні бліноў на хуткасць. А вось прадэманстраваць свой спрыт і ўзлезці на высокі драўляны слуп з пеўнем на вяршыні рызыкнуў толькі адзін мужчына. Дарэчы, Аляксандр паспяхова зрабіў гэта і летась. Кульмінацыйным момантам стала спальванне чучала Масленіцы.

Што да галоўнага масленічнага атрыбута — бліноў, то пачаставацца імі, шашлыком і іншымі прысмакамі можна было ў карчме, што многія ахвотна і рабілі. Не меншай папулярнасцю карысталіся цукровая вата, папкорн і паветраныя шары.

Тэкст і фота Веранікі ФІЛАНОВІЧ, газета “Пастаўскі край”

Интернет-ресурсы