Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
31 марта 2016

Ажно тры дыпломы з “рэспублікі”

Як ніколі ўдала выступілі сёлета пастаўскія школь­нікі на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У спаборніцтвах, якія праходзілі з 21 па 25 сакавіка ў розных гарадах краіны, у складзе каманды Віцебскай вобласці прынялі ўдзел чацвёра прадстаўнікоў нашага раёна. І трое з іх заваявалі дыпломы.

Так, дыплома першай ступені па беларускай мове і літаратуры ўдастоена 10-класніца СШ №5 г. Паставы Ірына Паўлава, якой дапамагала рыхтавацца настаўніца Раіса Генадзьеўна Кашко. Дыплом другой ступені па гэтым жа прадмеце атрымала навучэнка 9 класа Варапаеўскай СШ Кацярына Ясінская (яе педагогам з’яўляецца Мікалай Алегавіч Атрахімовіч). Дыплом трэцяй ступені па біялогіі ў 9-класніцы Дунілавіцкай ЯССШ Надзеі Якімовіч, якая займаецца ў Алены Пятроўны Макоўскай. Яшчэ аднаму прадстаўніку нашага раёна, 11-класніку Гуцкай СШ Дзянісу Арэху, на гэты раз не пашанцавала. Атрымаўшы дыплом другой ступені па гісторыі на абласным этапе алімпіяды, на рэспубліканскім у лік пераможцаў ён не ўвайшоў.

Трэба адзначыць, што Дзяніс Арэх і Ірына Паўлава не ўпершыню ўдзельнічаюць у абласным і рэспубліканскім этапах галоўных прадметных спаборніцтваў сярод школьнікаў і заваёўваюць на іх узнагароды.

Алена ШАПАВАЛАВА

Интернет-ресурсы