Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 4-10-45 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью
Набережная
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
27 октября 2020

Ахоўваюць граніцу надзейна

23 кастрычніка споўнілася 28 гадоў з дня ўтварэння Смаргонскай пагранічнай групы. На той момант гэта быў аднайменны атрад. За гэты час воінскае фарміраванне неаднойчы аптымізавалася, укараняла ў практыку новыя формы і спосабы аховы Дзяржграніцы. Сёння ў склад групы ўваходзяць пагранкамендатуры «Гудагай» і «Паставы», ёсць свой кіналагічны цэнтр і ансамбль.

Пагранічная камендатура «Паставы» ўвайшла ў склад Смаргонскай пагрангрупы ў 1997 годзе. Зона яе адказнасці — граніца агульнай працягласцю амаль 87 кіламетраў. За парадкам тут сочаць ваеннаслужачыя пагранзастаў «Лынтупы» і «Ярэва», пагранпаста «Палессе» і рэзервовай пагранзаставы. Зусім нядаўна да выканання сваіх службовых абавязкаў на гэтым участку граніцы прыступіў першы намеснік каменданта пагранкамендатуры «Паставы» Васілій Куратнік. Ён курыруе пытанні баявой падрыхтоўкі, прымяненне сіл і сродкаў, арганізацыю баявога забеспячэння аператыўна-службовых дзеянняў. Абавязкі для афіцэра не новыя — аналагічную пасаду ён займаў у пагранкамендатуры «Гудагай». На новым месцы, як і на папярэдніх, плануе прыкласці ўсе намаганні, каб служыць добрасумленна, не падво­дзіць камандаванне. Усяго ж за 8 гадоў службы месца прапіскі малады маёр памяняў 6 разоў.

— Наша служба качавая, і тым, хто яе выбраў, трэба быць гатовымі да частых пераездаў,— упэўнены Васілій Куратнік. — Пачынаў служыць у Гродзенскай пагрангрупе, у 2018-м, пасля паступлення ў магістратуру Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, пераведзены ў Смаргонскую. І я вельмі ганаруся прыналежнасцю да яе. У Смаргонскай пагрангрупе служылі Старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатолій Лапо, начальнік Інстытута пагранслужбы Сяргей Жылінскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Маркевіч і іншыя значныя асобы. У воінскім фарміраванні не толькі захоўваюць найлепшыя традыцыі, але і ствараюць новыя, што вельмі пахвальна. А яшчэ група славіцца сваім кіналагічным цэнтрам: у рамках падрыхтоўкі службовых сабак навучанне тут праходзяць спецыялісты з розных краін свету, ды і саміх чатырохногіх сяброў пагранічнікаў закупляюць за межамі Беларусі.

Сёння Смаргонская пагрангрупа з’яўляецца адным з вядучых злучэнняў органаў пагранічнай службы нашай краіны. З пачатку бягучага года яе ваеннаслужачымі затрымана больш за 200 парушальнікаў пагранічнага заканадаўства, 9 адзінак зброі і 648 адзінак боепрыпасаў. У 57-мі выпадках выяўлена кантрабанда на суму звыш 120 тысяч рублёў.

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”. Фота аўтара

Першы намеснік каменданта пагранкамендатуры «Паставы» Васілій Куратнік з дапамогай інтэрактыўнай карты дае ўказанні па дыстанцыйным кантролі пагранічных нарадаў аператыўнаму дзяжурнаму Валерыю Шубіну

Интернет-ресурсы