Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
28 февраля 2018

Айчыны верныя сыны

У райцэнтры ўрачыстасці, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пачаліся з ускладання вянкоў і кветак да помніка загінулым воінам у скверы на плошчы імя Леніна і да брацкай магілы па вуліцы Чырвонаармейскай.

Затым удзельнікі мітынгу, а таксама ўсе жадаючыя сабраліся ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча, дзе адбыліся ўрачысты сход і вялікі святочны канцэрт. Звяртаючыся да прысутных, кіраўнік раёна Сяргей Васільевіч Чэпік узгадаў слаўныя старонкі гісторыі Чырвонай, а затым і Савецкай арміі. Яны яскрава сведчаць пра гераізм і мужнасць байцоў, праяўленыя ў гады грама­дзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, антытэрарыстычных аперацыях у Афганістане, пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Сёння найлепшыя традыцыі папярэднікаў працягваюць вайскоўцы Узброеных Сіл Бела­русі. Наша армія, узброеная па апошнім слове, эфектыўная, добра падрыхтаваная, з’яўляецца надзейным гарантам бяспекі краіны, у якой забяспечаны найвялікшыя для чалавецтва каштоўнасці — мір, спакой, стабільнасць.

За бездакорную службу Сяргей Васільевіч Чэпік уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама, а таксама юбілейныя ўзнагароды «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь». Медалі атрымалі ваенны камісар раёна Мікалай Мікалаевіч Кулік, намеснік камандзіра вайсковай часці 2289 асобнага радыётэх­нічнага батальёна — начальнік 1-га радыётэхнічнага цэнтра Аляксей Міхайлавіч Дубовік.

Прадоўжыў ушаноўванне М. М. Кулік. Ён уручыў юбілейныя медалі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Віктару Іванавічу Ашчэпкаву, Іларыёну Савельевічу Русалоўскаму, Барысу Дзмітрыевічу Сямашку і ветэранам Узброеных Сіл Беларусі Уладзіміру Міхайлавічу Скоўпеню, Анатолію Канстанцінавічу Калмыку, Васілію Фёдаравічу Хаўлюку і Валерыю Антонавічу Лушчыку. За актыўны ўдзел у ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення Граматай раённага ваеннага камісарыята адзначаны Аляксандр Іванавіч Кузняцоў, Павел Пятровіч Рагіня, Сяргей Іванавіч Машкоў і Сяргей Генадзьевіч Сядых.

Шмат станоўчых эмоцый выклікаў тэматычны канцэрт. Яго ўзбагацілі выступленні народнага хору ветэранаў, народнага хору настаўнікаў, узорнай цыркавой студыі «Каскад», узорнай вакальнай студыі «Юні­та», народнай эстраднай групы «25 плюс-мінус». Гэтак жа цёпла гледачы віталі тэатр танца «Непаседы», танцавальны калектыў «Ім­пульс», Ганну Антух, Людмілу Логінаву, ансамбль барабаншчыц. Відовішчнымі атрымаліся нумары Мікіты Аўгусціновіча, студыі арыгінальнага жанру «Салдаты», ваенна-спартыўнага клуба «Азімут», класа юных пагранічнікаў СШ №4, Яўгенія Герасімава і афіцэраў шпіталя, Валерыі Кірэй, Аляксандра Апанасевіча, Сяргея Казуры і прадстаўнікоў сілавых структур.

Вераніка ФІЛАНОВІЧ, газета «Пастаўскі край»
Фота Сяргея ВШЫЎКАВА

На фотаздымку: выхаванец Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча Мікіта Аўгусціновіч, інжынер комплексу сродкаў аўтаматызацыі 1-га радыётэхнічнага цэнтра Арцём Янчанка і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іларыён Савельевіч Русалоўскі.

Поўны матэрыял чытайце на 5-ай старонцы № 16 газеты “Пастаўскі край” ад 28-га лютага 2018 г.

Интернет-ресурсы