Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Главная / Новости / Новости района
27 декабря 2017

Адзначылі круглую дату

14 снежня ў аддзеле ЗАГС райвыканкама адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння органаў запісу актаў грамадзянскага стану.

Свята з нагоды юбілею сабрала не толькі тых, хто працаваў і працуе ў ЗАГСе, а таксама кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў, якія займаюцца рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Сярод іншых на яго былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і П. Р. Станюш, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чап­лінская, былы кіраўнік раёна Э. П. Казура і загадчыца натарыяльнай канторы Г. Я. Каравай. Гасцей у холе ўстановы чакала вясельная фотавыстава, якая злучыла даўніну і сучаснасць, падрыхтаваная работнікамі ЗАГСа з дапамогай сельскіх выканаўчых камітэтаў і пастаўскіх фатографаў Рыты Шылей і Андрэя Мацура. З ёй прысутных пазнаёміла інспектар аддзела Г. В. Гутар. Галіна Васільеўна расказала пра гісторыю ўтварэння органаў ЗАГС, асаблівасці правядзення вясельных абрадаў у розныя перыяды. Паказала самы ранні знойдзены дакумент — дазвол салдату на ўступленне ў шлюб, датаваны 1917 годам, і самы ранні фотаздымак — 1933 года, прадастаўлены Навасёлкаўскім сельскім Саветам.

Затым усіх запрасілі ў залу ўрачыстай рэгістрацыі, дзе слова ўзяла начальнік ЗАГСа А. Ф. Несцяровіч. Аніта Францысаўна адзначыла, што гісторыя пастаўскага аддзела складзена з лёсаў жыхароў раёна, а работа ў ім шматгранная, карпатлівая і вельмі адказная. Тут фіксуюцца самыя важныя моманты ў жыцці людзей, пачынаючы ад стварэння сям’і і нара­джэння дзяцей. І ад таго, наколькі пра­вільна зарэгістраваны акт грамадзянскага стану, нярэдка залежыць лёс чалавека. Напрыклад, ці зможа ён уступіць у спадчыну, перасекчы Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь і г.д. Падрабязна пра працоўныя будні аддзела рассказаў фільм, зняты журналістамі тэлеканала “Паставы-ТБ”.

— Ваша служба сапраўды ўнікальная, — канстатаваў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. — Вы працуеце з людзьмі, якія прыходзяць у самыя радасныя і горкія для іх хвіліны. І ад вас залежыць, з якім настроем яны пакінуць гэтыя сцены. Магу сказаць, што сваю работу вы выконваеце вельмі прафесійна.

Юрый Мікалаевіч прыгадаў, як непазнавальна змяніўся ЗАГС пасля праве­дзенага 10 гадоў назад рамонту, ініцыятарамі і галоўнымі дызайнерамі якога былі тагачасныя старшыня райвыканкама Э. П. Казура і начальнік аддзела І. А. Рагіня. Падзякаваў ім і кіраўнікам спраў сельвыканкамаў, якія выконваюць функцыі органаў ЗАГС у сельскай мясцовасці. Павіншаваўшы ўсіх з юбілеем і надыхо­дзячым Новым годам і пажадаўшы моцнага здароўя, поспехаў у працы, шчасця і дабрабыту, уручыў кветкі і Ганаровыя граматы райвыканкама Г. В. Гутар і ветэрану працы С. С. Афанасьевай, Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў — І. А. Рагіня. Кіраўнікі спраў Юнькаўскага, Лынтупскага і Ярэўскага сельскіх выканаўчых камітэтаў атрымалі Падзякі старшыні райвыканкама, а астатнія — Падзячныя пісьмы раённага выканаўчага камітэта.

З віншаваннямі і пажаданнямі сённяшнім работнікам рэгістраваць як мага больш радасных падзей, такіх як уступленне ў шлюб і нараджэнне дзяцей, і як мага менш смерцяў і разводаў выступілі Э. П. Казура і І. А. Рагіня. Яны ўспомнілі, як няпроста было зрабіць рамонт у памяшканнях. Прыйшлося наведаць не адзін аддзел ЗАГС у вобласці і рэспубліцы, каб мець уяўленне, як усё павінна выглядаць. Дамаўляцца з падрадчыкамі і кіраўніцтвам прадпрыемстваў аб пастаўцы будаўнічых матэрыялаў і мэблі. Потым на ўласным транспарце прывозіць люстры, дываны і іншыя прадметы інтэр’ера. Тым больш прыемна і цяпер чуць ад самых розных гасцей з рэспублікі і замежжа цудоўныя водгукі пра пастаўскі ЗАГС і яго работу.
Успамінаючы ўсіх, з кім на працягу 22 гадоў давялося працаваць у аддзеле, Ірына Анатольеўна Рагіня асабліва па­дзякавала былому спецыялісту Соф’і Сяргееўне Афанасьевай. Менавіта яна ўвяла маладога і нявопытнага начальніка ў курс справы, усё цярпліва расказвала і паказвала. Як заўважыла выступоўца, работа ў ЗАГСе патрабуе асаблівых адносін, у тым ліку да сябе. “Прачынаючыся раніцай у панядзелак, які ў нас выхадны дзень, я заўсёды рыхтавалася да таго, што можа быць званок і спатрэбіцца ехаць на працу”, — сказала яна. Прызналася таксама, што так і засталася неажыццёўленай мара праводзіць урачыстасці пад жывую музыку.

Ад імя ўсіх сельвыканкамаў юбіляраў павіншавала кіраўнік спраў Ярэўскага сельскага выканаўчага камітэта Л. С. Ціцянкова, а яе калегі паднеслі падарункі. Завяршылася ўрачыстасць невялікім канцэртам з удзелам юных музыкантаў, спевакоў і танцораў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза і Цэнтра культуры і народнай творчасці раёна.

Алена ШАПАВАЛАВА, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы