Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью Набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
20 ноября 2017

Адразу чатыры дыпломы

Адразу чатыры дыпломы прывезлі ўдзельнікі народнага лялечнага тэатра "Вытварашкі" раённага Дома культуры з IV абласнога свята-конкурсу аматарскіх тэатраў "Лялечны свет", якое праходзіла 11 лістапада ў г. Сянно.

У гэтым свяце-конкурсе "Вытварашкі" прымаюць удзел ужо ў чацвёрты раз і ніколі не вяртаюцца без узнагарод. Вось і сёлета іх спектакль "Нязнайка і чароўныя алоўкі", прэм'ера якога адбылася на пастаўскай сцэне ў красавіку бягучага года, аказаўся найлепшым з усіх прадстаўленых і заваяваў дыплом лаўрэата першай ступені. Спецыяльнымі дыпломамі за лепшыя жаночую і мужчынскую ролі адзначаны кіраўнік "Вытварашак", мастацкі кіраўнік РДК Алена Слядзеўская і ўдзельнік тэатра, работнік лясгаса Адзіл Валіеў. Яшчэ адным дыпломам першай ступені пастаўчане ўзнагароджаны за перамогу ў конкурсе роставых лялек "Тэатральны балаган", які праводзіўся ў рамках свята.

Алена ШАПАВАЛА, газета «Пастаўскі край»

Интернет-ресурсы