Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Поставы ночью Набережная Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Главная / Новости / Новости района
3 сентября 2020

Аддаюць перавагу якасным таварам

З 1 жніўня ля ўнівермага «Амега» ў Паставах адкрыўся школьны базар, які будзе працаваць да 15 верасня. Пакупнікі не абмінаюць яго сваёй увагай. Акрамя таго, у 39 магазінах у розных кропках нашага і Браслаўскага раёнаў, якія абслугоўвае Пастаўскі філіял Віцебскага аблспажыўсаюза, створаны куткі школьніка. Адны бацькі ўжо набылі для сваіх дзяцей усё неабходнае, іншыя яшчэ выбіраюць адзенне, абутак, канцылярскія тавары.

Пакупнікоў прываблівае высокая якасць тавару беларускіх вытворцаў, а мы гандлюем менавіта такім,- расказвала прадавец палаткі, у якой размясціўся школьны базар,Людміла Ляшчынская. — Даступныя цэны, на ўсё дзейнічае 15-працэнтная скідка. Пра забяспечанасць таварам пастаянна клапоцяцца дырэктар Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства Ганна Сянько, яе першы намеснік Андрэй Дрозд, начальнік гандлёвага аддзела Эльвіра Цвяткова, таваразнаўца Таццяна Лашчотка. Выбар багаты, асабліва канцылярскіх прылад. Яркае, прыгожае іх афармленне.

Адзенне для школьнікаў прадаецца таксама ва ўнівермагу «Амега». Тут на мінулагодні тавар скідка 30-40 працэнтаў. Абутак у Паставах можна набыць у магазіне з адпаведнай назвай.

На продажы дзіцячага адзення і абутку, цацак спецыялізуецца папулярны ў пакупнікоў прыватны магазін «Ладушкі» па вуліцы Савецкай у райцэнтры. У тым ліку тут багата і тавараў школьнага асартыменту. Уладальніца магазінаАлена Шумская адзначыла, што сёлета пакупнікі пачалі набываць яго як ніколі рана. Як і ў папярэднія гады, магазін удзельнічае ў дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей ў школу». На складзе стаяла некалькі каробак з разнастайнымі рэчамі, якія будуць перададзены дзецям з маламаёмных сем’яў.

Не толькі ў названых гандлёвых кропках, але і на абодвух рынках у райцэнтры вядзецца продаж тавараў школьнага асартыменту. Пакупнікі выбіраюць іх у адпаведнасці са сваім густам і фінансавымі магчымасцямі.

Фаіна Касаткіна, газета «Пастаўскі край».Фота аўтара

Интернет-ресурсы