Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Храм Постав Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
1 февраля 2016

Адбыўся раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі-2016"

26 студзеня ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча адбыўся раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу "Новыя імёны Беларусі-2016".


Пераможцы конкурсу Яўгенія Бяляўцава, Андрэй Гродзь і Жанна Дзехцяронак.

У сёлетнім конкурсе, як і летась, удзельнічаюць толькі члены прафсаюза, — расказвала старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Іна Аляксееўна Далецкая. — Пры гэтым фармат расшырылі — зараз няма ні ўзроставых, ні творчых абмежаванняў. Да намінацыі "Сцэнічная і вакальная творчасць" дабавілася яшчэ адна — "Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва". У конкурсе могуць удзельнічаць не толькі сольныя вакалісты, але і групы. Яго дэвіз: "Ствараючы — тварыць". Асноўная мэта — папулярызацыя аматарскай мастацкай творчасці, актывізацыя культурна-масавай работы ў працоўных калектывах, а таксама павышэнне прэстыжу членства ў прафсаюзным руху.

Выстава работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва размясцілася ў фае Дома культуры. Чаго тут толькі ні было! Разьба па дрэве, вышыванкі, жывапіс, вязаныя кручком лялькі, вырабы з саломкі, цукерак, бісеру, паперы, дэкарыраваныя бутэлькі, вазы, упрыгажэнні з канзашы і многае іншае. Іх ацэньвалі дырэктар раённага Дома рамёстваў "Стары млын" Таццяна Мікалаеўна Петух і дырэктар мастацкай школы імя Альфрэда Ромера Жанна Ула¬дзіміраўна Курдо.

— Работ на выстаўцы было вельмі шмат, — гаварыла Таццяна Мікалаеўна. — І ўсе цікавыя, прыгожыя. Пры вызначэнні пераможцы ўлічваліся творчасць і індывідуалізм. Напрыклад, у карцінах спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганны Антонаўны Мухля адчуваюцца свой погляд і аўтарская тэхніка. Увагу ўсіх прыцягнулі лялькі з газетных трубачак, зробленыя сацыяльнай работніцай тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Раісай Уладзіміраўнай Якубоўскай. Выклікала захапленне настольная лямпа з падстаўкай, зробленая з саломкі педагогам-арганізатарам раённага цэнтра дзяцей і моладзі Таццянай Анатольеўнай Дзехцярук. Работы гэтых майстрых і адабралі на абласны конкурс. А ўвогуле, высокай ацэнкі заслугоўваюць усе, хто прадставіў сваё майстэрства. У кожную рэч укладзена шмат працы, часу, фантазіі.

Парадавалі канкурсанты і ў другой намінацыі. Зачаравала ігрой на флейце педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзяцей і моладзі Вікторыя Пятрова. Добрыя вакальныя здольнасці прадэманстравалі бухгалтар ААТ "Курапольскі-агра" Яўгенія Бяляўцава, медсястра 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь Жанна Дзехцяронак, метадыст раённага цэнтра дзяцей і моладзі Аксана Малькевіч, прадавец райспажыўтаварыства Аксана Гінько, мастацкі кіраўнік Юнькаўскага сельскага Дома культуры Вікторыя Капралава, ветурач ААТ "Камайскі-агра" Юлія Селівёрстава, навучэнец дзяржаўнага каледжа Аляксандр Макаранка, аператар раённага вузла паштовай сувязі Аксана Дубоўская, медсястра Дунілавіцкай участковай бальніцы Ларыса Рабава. Актыўнасць праявілі ва ўнітарным прадпрыемстве "Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна". Ад гэтай арганізацыі на сцэну выйшла творчая група ў складзе вядучай Рыты Снапок, акардэаніста Валянціна Таразевіча, спевакоў Сяргея Казуры і Андрэя Гродзя. Бурнымі апладысментамі было ўспрынята выступленне вакальнай групы Варапаеўскай раённай бальніцы ў складзе Марыі Іршонак, Святланы Гваздзеўскай, Святланы Іванінай, Надзеі Канаш, Алены Сарафінене, Вольгі Новікавай. Гумарыстычныя маналогі прачыталі спецыяліст раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Карпава і мастацкі кіраўнік Камайскага сельскага Дома культуры Вікторыя Паўлава.

Няпроста прыйшлося журы ў складзе старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў І. А. Далецкай, намесніка начальніка ад¬дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама І. Ф. Лойка, мастацкага кіраўніка раённага Дома культуры А. В. Слядзеўскай, кіраўніка вакальна-інструментальнага ансамбля "Скіфы" В. А. Верацельнікава, выкладчыцы дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза Ж. В. Гучык.

— Кожны ўдзельнік заслугоўвае самай высокай пахвалы, — гаварыла Іна Аляксееўна. — Але конкурс ёсць конкурс, і з лепшых трэба было выбраць найлепшых. Удзельнікі — не прафесіяналы. У іх розныя спецыяльнасці і адукацыя. Творчасць для іх — хобі. Некаторых мы ведалі па мінулагоднім конкурсе. Прыемна было сустрэцца зноў. Яны адшліфавалі сваё майстэрства, дасягнулі новых вышынь. Напрыклад, бухгалтару адкрытага акцыянернага таварыства "Курапольскі-агра" Яўгеніі Бяляўцавай летась было прысуджана трэцяе месца. Сёлета яна ўдастоена дыплома першай ступені. Разам з ёй абараняць гонар нашага раёна на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу будуць Андрэй Гродзь з УП ЖКГ і Жанна Дзехцяронак са шпіталя. Жадаю ім поспехаў. А ўсім прадстаўнікам працоўных калектываў бязмежна ўдзячна за ўдзел, за тое, што знайшлі час, рашыліся паказаць сябе на сцэне. Пераможцам уручаны сертыфікаты для набыцця тавару ў магазіне "Находка".

Такі прафсаюзны конкурс бу¬дзе праводзіцца штогод. У кожным калектыве ёсць таленты. Па іх выяўленні трэба актыўней працаваць старшыням прафкамітэтаў і пярвічак. І хочацца спадзявацца, што налета ў ім прыме ўдзел большая колькасць членаў прафсаюза.

Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ

Интернет-ресурсы