Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Набережная Ночная набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Главная / Новости / Новости района
5 июля 2016

Абмеркавана на сесіі

30 чэрвеня адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. З дакладам па першым пытанні, вынесеным на парадак дня, “Аб рабоце ўстаноў адукацыі раёна па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў” выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Слова ў спрэчках узялі дырэктары: СШ №1 — П. Ю. Трава, Старадворскай базавай школы — А. І. Ластоўская, дзяржаўнага каледжа — М. М. Лысёнак.

Пра работу, якая праводзіцца на Пастаўшчыне па рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя і забеспячэнні экалагічнай бяспекі, далажыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя В. І. Казак. Тэму прадоўжылі ў сваіх выступленнях начальнік землеўпарадкавальнай службы раёна А. В. Іванькова, галоўны санітарны ўрач раёна С. А. Рассеева і старшыня Навасёлкаўскага сельскага СаветаК. Э. Мядзведзеў.

Па абодвух абмеркаваных пытаннях дэпутатамі прыняты адпаведныя рашэнні. У рабоце сесіі прыняў удзел і выступіў перад прысутнымі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў.

Фаіна КАСАТКІНА

Интернет-ресурсы