Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
2 октября 2015

А ўвогуле, усе сем’і — пераможцы

У мінулую суботу Дом культуры ў аграгарадку Юнькі ператварыўся ў пляцоўку для правядзення раённага конкурсу «Майстры сяла», удзел у якім прынялі чатыры сям’і з нашага раёна і гарадоў-пабрацімаў Пастаў з Лат­війскай Рэспублікі.

Конкурс сярод маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, ужо стаў традыцыйным і праводзіцца ў нашым раёне чацвёрты год запар. Стартаваў праект у Навасёлках, затым сем’і-канкурсанты сустракаліся ў Варапаеве і Камаях, сёлета — у Юньках. У адрозненне ад месца правядзення нязменным застаўся талісман конкурсу — гліняны чайнік. Яго сумесна вылепілі ўсе ўдзельнікі першых «Майстроў сяла» ў аграсядзібе «Акарына». Гэты талісман старшыня журы, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў перадаў старшыні Юнькаўскага сельвыканкама Валянціне Міхайлаўне Філімонавай.

— Гэты чайнік сімвалізуе ўтульнасць, цяпло і любоў, якія павінны панаваць у кожнай сям’і, — вітаючы ўдзельнікаў конкурсу і гасцей, сказаў Ю. М. Кісялёў.

Разам з В. М. Філімонавай старшыня журы пажадаў сем’ям-канкурсантам поспехаў у спаборніцтвах, дабрабыту, любові і шчасця ў паўсядзённым жыцці.

— Наша дэлегацыя ў Беларусі ўпершыню. Мы вельмі ўражаны прыгажосцю і ўтульнасцю вашага горада, гасціннасцю, ветлівасцю і добразычлівасцю гаспадароў, — звярнуўся да прысутных дэпутат, старшыня камітэта па сацыяльных пытаннях Віесіцкай краявой думы Андрыс Балдункіс. — У знак нашай удзячнасці і гатоўнасці да далейшага супрацоўніцтва хачу падарыць вам сцяг Селоніі — гістарычнай тэрыторыі асобных частак сучасных Латвіі і Літвы.

Пад шчырыя апладысменты гледа чоў на сцэну былі запрошаны сем’і, якія адважыліся прыняць удзел у конкурснай праграме. Невялікую даведку пра кожную сям’ю агучыла вядучая конкурсу. Так, Варапаеўскі сельсавет прадстаўлялі Арцём і Ганна Вайцяшонак разам з сынамі Глебам і Антонам. Галава сям’і працуе камандзірам аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 13 Пастаўскага РАНС, яго жонка — дэфектолагам у мясцовым дзіцячым садку, зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску.

Сям’я Шыпко з Юнек выступала з трохгадовай дачушкай Насцяй. Пётр — станочнік сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гатэр», Дар’я — галоўны спецыяліст па кадрах і юрысконсульт упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

З дочкамі Агатай і Санітай прыехала ў Беларусь сям’я Кузмінскіс. Галава шматдзетнай сям’і (сярэдняя дачка засталася дома) Яніс з’яўляецца кіраўніком сельскай гаспадаркі «Тыптопс», яго жонка Ая — лектар Рэзекненскай вышэйшай школы.

Яшчэ адны госці — Андрыс і Ліена Майсакс з сынам Адрыансам. Маленькую дачушку яны таксама пакінулі дома. Андрыс працуе наглядчыкам у Екабпілскай турме, а Ліена — справавод Віесіцкай спартыўнай школы.

Больш падрабязна пра свае сем’і ўдзельнікі расказалі ў «Візітных картачках». Падчас гэтага конкурсу яны падзяліліся гісторыямі знаёмства і стварэння сем’яў, укладам жыцця, расказалі пра свае захапленні, прадэманстравалі артыстызм. Усе прэзентацыі былі вельмі цікавымі, шчырымі і прасякнутымі любоўю. Літаральна «ўзарвала» залу выступленне сям’і Вайцяшонак, якая паказала тэатралізаваную сцэнку пра сваё жыццё. Пры гэтым ёй нават не спатрэбілася нічога гаварыць — усе дзеянні разгортваліся пад папуры з эстрадных песень.

Працягнулася знаёмства журы і гледачоў з сем’­ямі каля сталоў-выстаў, якія ўдзельнікі аформілі для конкурсу «Нашы дасягненні». Тут шырока былі прадстаўлены малюнкі, вырабы, фатаграфіі, дары прыроды, хатнія нарыхтоўкі, разнастайныя стравы, узнагароды, якія наглядна расказвалі пра захапленні і будні сем’яў. Напрыклад, у сям’і Кузмінскіс усе граюць на музычных інструментах, а Яніс іх яшчэ і вырабляе. Разам з іншымі інструментамі ён прывёз з Латвіі і гітару з аўтографам музыканта Дамініка Мілера.

Интернет-ресурсы