Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Главная / Новости / Новости района
30 апреля 2020

75 песень пра вайну

75 песень пра вайну выканаюць і запішуць відэа БРСМаўцы Віцебскай вобласці

Ініцыятыва рэалізуецца ў рамках праекта «Музычны цягнік Перамогі». Пастаўскаму райкаму неабходна падрыхтаваць 3 музычныя кліпы і змясціць іх у сваіх акаўнтах у інтэрнэце.

Ажыццявіць творчае пераасэнсаванне песень ваенных часоў пажадалі пярвічкі маладзёжнага аб’яднання гімназіі, першай і трэцяй гарадскіх школ.

— Упэўненая, што з умовамі, якія прад’яўляюцца да конкурсных работ, нашы актывісты справяцца на «выдатна», — расказвала першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — А яны наступныя: выканаўцы павінны быць у ваеннай форме ці вопратцы ўзору 40-50-х гадоў мінулага стагоддзя, на якую неабходна прышпіліць бутаньерку «Кветкі Вялікай Перамогі».

У астатнім — поўны палёт фантазіі. Песні можна выконваць пад акампанемент баяна, акардэона, гітары ці акапэльна. Не забараняецца выбраць іншы музычны інструмент і нават спець пад гукі блютуз-калонкі. У той жа час нельга карыстацца мікрафонам, а відэа пажадана запісваць на адлегласці ад праезнай часткі, каб агульную карціну не псавалі лішнія шумы. Што да фону, на якім будзе здымацца відэакліп, то ім могуць паслужыць квітнеючыя пладовыя дрэвы альбо любыя прыгожыя краявіды малой радзімы.

Навучэнцы СШ №1 вырашылі інсцэніраваць песню «За ўсё дзякуй, добры сябра». Гімназісты выканаюць «Баладу пра салдата». БРСМаўцы трэцяй школы запішуць відэа выканання знакамітай «Кацюшы».

Вераніка Філановіч, газета “Пастаўскі край”

Фота аўтара

Видео Натальи Налей

Интернет-ресурсы