Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная
Набережная
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
8 августа 2017

330 тысяч вольт на ўзроўні неба

31 ліпеня ў Пастаўскім раёне была ўведзена ў экплуатацыю сістэмаўтваральная падстанцыя 330 кВ “Паставы”, пабудаваная пры рэалізацыі праекта па выдачы электрычнай магутнасці ад Беларускай АЭС.

Электрападстанцыя “Паставы” размясцілася каля вёскі Бірвіта, што на мяжы нашага і Браслаўскага раёнаў. Гледзячы на гэты магутны высокатэхналагічны аб’ект, складана ўявіць, што два гады назад тут было чыстае поле. Узвядзеннем падстанцыі займалася Паўночнакітайская электраэнергетычная праектная кампанія (NCPE) з прыцягненнем у якасці субпадрадчыкаў вялікай колькасці беларускіх энергетычных арганізацый. Электрападстанцыя “Паставы” — не адзіны сумесны беларуска-кітайскі праект. Партнёры з КНР прымалі ўдзел у будаўніцтве ЦЭЦ-2, ЦЭЦ-5, Віцебскай ГЭС, а зараз абмяр­коў­ваюць магчымасць выхаду на рынкі трэціх краін. Да таго ж менавіта кітайскі Экспартна-імпартны банк прадаставіў Беларусі льготны крэдыт на будаў­ніцтва падстанцыі, які пакрыў 95% яе кошту. Намеснік генеральнага дырэктара NCPE Сюэ Даньфэн, які прыняў удзел у яе ўрачыстым запуску, адзначыў: 

— Гэта быў паспяховы сумесны вопыт работы з беларускімі калегамі. Мы ўдзячны, што маем дачыненне да ўзвядзення такога знакавага аб’екта ў Беларусі. Ён замацаваў супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ў галіне энергетыкі.  

Падстанцыя “Паставы” — унікальны энергетычны аб’ект. Па-першае, яна аб’­ядноўвае паміж сабой энергасістэмы адразу трох абласцей: Віцебскай, Мінскай і Гродзенскай. Да таго ж адзіная ў краіне, куды заведзена 7 лініій электраперадачы 330 кВ, у тым ліку 2 з іх будуць звязаны з Беларускай АЭС. Увесь праект па выдачы электрычнай магутнасці ад галоўнай атамнай электрастанцыі краіны складаецца з 23 пускавых комплексаў. Частка з іх ужо ўведзена ў строй, а заканчэнне астатніх плануецца ў 2018 годзе.

Размаўляючы з журна­лістамі ў ходзе цырымоніі ўводу ў эксплуатацыю ПС 330кВ “Паставы”, міністр энергетыкі Беларусі Ула­дзімір Патупчык, патлумачыў:

— Пабудаваная падстанцыя з’яўляецца ключавой для беларускай энергасістэмы, павышае надзейнасць і эфектыўнасць яе работы. На гэтым аб’екце мы асвоілі больш за 40 мільёнаў долараў. Закупілі і ўстанавілі самае сучаснае тэхналагічнае абсталяванне вытворчасці вядучых сусветных кампаній. Энергія, якая будзе ісці праз яе, неабходная для таго, каб ажыццявіць абкатку абсталявання атамнай станцыі і рыхтавацца да пуску першага энергаблока. А на год уводу БелАЭС менавіта гэта падстанцыя запланавана як базавая для міждзяржаўнага транзіту магутнасці па сетцы 330кВ паміж энергасістэмамі Беларусі і Літвы. Нагадаю, што расійскі бок пацвердзіў тэрмін завяршэння ўзвя­дзення двух блокаў БелАЭС у 2020 годзе.

На будаўніцтве аб’екта ўпершыню ў краіне былі выкарыстаны павышаныя апоры ў 64 метры (для параўнання: гэта як 20-павярховы дом), што дазволі­ла паветраным лініям электраперадачы прайсці над лясным масівам. Такое канструктыўнае рашэнне дае магчымасць пазбегнуць аварый, звязаных з падзеннем дрэў. Да таго ж з 60 да 18 метраў скарацілася шырыня лясных прасек, у выніку чаго захавана 135 гектараў лесу.  

У ходзе азнаямлення з электрападстанцыяй “Паставы” ў дзень запуску беларускія і кітайскія энергетыкі не раз адзначалі, што пры яе будаўніцтве былі выкарыстаны самыя перадавыя тэхнічныя рашэнні з высокай ступенню аўтаматызацыі працэсаў. Абслу­гоўваць работу ПС 330кВ “Паставы” будуць каля двух дзясяткаў чалавек.

Людміла ЗЕЛЯНКЕВІЧ

Интернет-ресурсы