Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Главная / Новости / Новости района
23 октября 2015

24-25 кастрычніка зноў загучаць арганы

“Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны” — пад такой назвай 24-25 кастрычніка ў раёне ў трэці раз прой­дзе музычны фестываль.

Яго ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў суботу, 24 кастрычніка, у 19 гадзін у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў райцэнтры. Прысутных чакае канцэрт арганнай музыкі.  25 кастрычніка канцэрты адбудуцца ў касцёлах Святога Іаана Хрысціцеля ў Камаях (10.30) і Святога Тадэвуша ў Лучаі (11.30).

У фестывалі прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі  Канстанцін Шараў і Віталь Дарашук (саксафон-сапрана), выкладчыца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Вольга Падгайская, салістка ансамбля “Камерныя салісты Мінска” Кацярына Архіпава (скрыпка), Наталля Малышава (віяланчэль), кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, мастацтвазнаўца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, вядучая канцэртаў Вольга Савіцкая, арганіст мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы, журналіст Беларускага радыё Віктар Кісцень.

Урачыстае закрыццё фестывалю і канцэрт — 25 кастрычніка ў 13.00 у касцёле ў Паставах.

Арганізатары фестывалю — Пастаўскі райвыканкам, Беларуская дзяржаўная філармонія і парафія касцёла Святога Антонія Падуанскага ў Паставах — сардэчна запрашаюць усіх пастаўчан і гасцей горада на свята арганнай музыкі.

Интернет-ресурсы