Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью
Главная / Новости / Новости района
19 февраля 2016

15 лютага ў Беларусі адзначаўся Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мерапрыемствы з гэтай нагоды прайшлі і ў Паставах

Воіны-інтэрнацыяналісты, кіраўнікі раённай улады, прадстаўнікі сілавых структур, працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый па традыцыі сабраліся ў скверы на беразе Мядзелкі. Менавіта тут дзесяць гадоў назад адбылося адкрыццё помніка воінам-землякам, якія загінулі пры выкананні свайго інтэрнацыянальнага абавязку. Дзякуючы памятнаму знаку, а таксама падросшым у скверы дрэўцам, экспазіцыі ваеннай тэхнікі і зброі, якая тут размясцілася, гэта месца стала прыцягальным для дзяцей і дарослых, асабліва шануецца былымі воінамі-"афганцамі". Як і ў папярэднія гады, у мінулы панядзелак яны прыйшлі сюды з чырвонымі гваздзікамі.

На мітынгу, які адкрыў ваенны камісар раёна падпалкоўнік Ю. В. Мільто, выступіў член савета раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане", непасрэдны ўдзельнік баявых дзеянняў Рамуальд Іванавіч Штура. Ён нагадаў, што падзеі, якія адбыліся 27 гадоў назад, і сёння трывожаць душу, вяртаюць у той суровы час. Амаль 10 гадоў доўжылася вайна. Звыш 14 тысяч савецкіх салдат, у тым ліку больш за 770 з Беларусі, загінулі. Дзень 15 лютага, калі апошні савецкі салдат пакінуў Афганістан, дае падставу ўспомніць тых, хто не вярнуўся дадому, не дажыў да сённяшняга дня.

Прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінулых. У гонар іх прагучаў ваенны салют. А затым да помніка ляглі вянкі ад райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, раённай арганізацыі саюза ветэранаў вайны ў Афганістане, ваенна¬служачых воінскіх часцей Пастаўскага гарнізона, шэрага прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада. Самыя шматлікія ўдзельнікі ўрачыстай цырымоніі — былыя воіны-"афганцы" — усклалі да помніка жывыя кветкі.

Урачыстыя мерапрыемствы былі прадоўжаны ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча. Былых салдат, прапаршчыкаў і афіцэраў, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане, Эфіопіі і Егіпце, вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў. Ён адзначыў, што ўдзел Узброеных Сіл СССР у афганскай вайне быў найбольш працяглым і буйнамаштабным прымяненнем савецкіх войск за межамі краіны ў перыяд "халоднай вайны". Сучасныя гісторыкі і палітыкі даюць ёй розныя ацэнкі. Але відавочна адно, што воіны-інтэрнацыяналісты, сярод якіх былі дзясяткі пастаўчан, годна выканалі свой абавязак. Большасць іх знайшлі сваё месца ў мірным жыцці. Хочацца спадзявацца, што накопленыя вопыт і веды, мужнасць і загартоўка "афганцаў" будуць перада¬дзены маладому пакаленню.

Пра гэта, а таксама пра ўдзел воінаў-інтэрнацыяналістаў у грамадскім жыцці, вырашэнні розных жыццёвых сітуацый гаварылі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане" Валерый Антонавіч Лушчык і старшыня раённай аргані¬зацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Валянціна Міхайлаўна Ромель. Яны выказалі шчырую ўдзячнасць усім, хто прайшоў праз полымя афганскай вайны, не скарыўся абставінам, а прадаўжае працаваць, служыць прыкладам для моладзі. У іх ліку Валерый Антонавіч Лушчык, Аляксандр Іванавіч Пешчаранкоў, Станіслаў Ігнацьевіч Раманчук, Аляксандр Леанідавіч Міхновіч, Віктар Станіслававіч Шымковіч, Мікалай Міхайлавіч Васьковіч, якіх лідар раённай арганізацыі "Белая Русь" адзначыла падарункамі. А ўсіх прысутных у зале віталі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага Дома культуры.

У гэты дзень прадстаўнікі органаў раённай і мясцовай улады, грамадскіх структур сустрэліся з роднымі воінаў-землякоў Міхаіла Лапко, Аляксандра Урбеля, Радзівона Мішуты і Сяргея Галяка, якія загінулі пры выкананні свайго інтэрнацыянальнага абавязку, і ўсклалі на іх магілы вянкі.

Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА

Интернет-ресурсы