15 сентября 2017
“15 гадоў разам!”
Пад такой назвай 6 верасня ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да 15-годдзя з дня ўтварэння самай масавай і ўплывовай маладзёжнай арганізацыі краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
Удзел у дыялогу прынялі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Марына Паўлаўна Нагановіч, інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Аляксандр Аляксандравіч Мухля, выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Ілья Валер’евіч Чарняўскі, актывісты БРСМ і члены Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў. Каардынавала работу форуму маладзёжны лідар раёна Іна Аляксандраўна Каралёва.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ, газета «Пастаўскі край»
Фота аўтара і Алены ЦІМАШЭНКА.