Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная

Новости района Архив

11 июля 2016
2 ліпеня на Кургане Дружбы, размешчаным на стыку граніц Беларусі, Расіі і Латвіі, прайшла 57-ая сустрэча ветэранаў вайны і жыхароў прыгранічча. На ёй упершыню прысутнічалі кіраўнікі і дэлегацыі ўсіх раёнаў дзвюх абласцей — Віцебскай і Пскоўскай. У склад дэлегацыі нашага раёна, якую ўзначальваў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, уваходзілі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто, старшыня раённага савета ветэранаў Г. Ф. Літвіновіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў І. А. Далецкая, першы сакратар райкама ГА "БРСМ" І. А. Каралёва, дырэктар СШ №4 г. Паставы В. Ч. Пякарскі, ветэран працы В. К. Мышко.
8 июля 2016

Фотоконкурс «Я=БЕЛАРУСЬ», инициированный Молодежным советом ФПБ, проходил с начала мая по 10 июня. За это время свыше 600 членов профсоюзов, работников разных профессий – военнослужащие, врачи, слесари, учителя, сотрудники министерств и ведомств – взяли в руки фотоаппараты и показали Беларусь в новом ракурсе. Не осталось в стороне от интереснейшего проекта ФПБ и Поставское районное объединение профсоюзов. На конкурс были направлены фотографии, отражающие красоту родной Поставщины, рабочий процесс на наших предприятиях, а также фотографии опытных тружеников района.

Всего на конкурс было представлено более 8 тысяч работ.

6 июля 2016

3 ліпеня ў Паставах прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пачаліся яны з ускладання вянкоў да помніка загінуўшым воінам, якія пахаваны ў брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай. А затым у гарадскім скверы з нагоды галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці і 72-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся мітынг.

У 11 гадзін ля помніка праслаўленым воінам, якія аддалі свае жыцці за вызваленне Пастаўшчыны, сабраліся сотні прадстаўнікоў працоўных калектываў, ваеннаслужачыя Пастаўскага гарнізона, моладзь горада. У ганаровым каравуле застылі сённяшнія абаронцы Айчыны. А самымі пачэснымі гасцямі былі ўдзельнікі і ветэраны вайны, працаўнікі тылу і малалетнія вязні Мікалай Яў¬стаф'евіч Зубовіч, Віктар Іванавіч Ашчэпкаў, Іларыён Савельевіч Русалоўскі, Барыс Дзмітрыевіч Сямашка, Серафі¬ма Аляксееўна Мацеша, Грыгорый Іванавіч Леснікаў. На вялікі жаль, з кожным годам усё менш і менш становіцца тых, хто са зброяй у руках ваяваў з ворагам, каваў перамогу ў тыле, зведаў усе жахі фашысцкай няволі.

5 июля 2016
30 чэрвеня адбылася чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў. З дакладам па першым пытанні, вынесеным на парадак дня, “Аб рабоце ўстаноў адукацыі раёна па арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу і прафесійнай арыентацыі навучэнцаў” выступіў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырын. Слова ў спрэчках узялі дырэктары: СШ №1 — П. Ю. Трава, Старадворскай базавай школы — А. І. Ластоўская, дзяржаўнага каледжа — М. М. Лысёнак.
29 июня 2016
Раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Пастаўшчыне. У адпаведнасці з ім, у райцэнтры яно пачнецца 3 ліпеня ў 10.20 з ускладання вянкоў да магілы загінуўшым воінам па вуліцы Чырвонаармейскай. У 11.00 на плошчы Леніна — мітынг-рэквіем і ўскладанне вянкоў і кветак да помніка загінуўшым воінам. Затым адбудзецца ўрачыстае шэсце ў гарадскі парк святочнай калоны прадстаўнікоў працоўных калектываў на чале з кіраўніцтвам раёна. У 11.45 тут пачнецца вялікі святочны канцэрт, будуць працаваць выязны гандаль, дзіцячыя атракцыёны, вечарам, з 22.00 да 1.00 адбудзецца маладзёжная дыскатэка, а ў яе рамках у 23.00— акцыя “Спяём гімн разам”.
27 июня 2016
15 чэрвеня два рэгіёны Віцебскай вобласці сталі пляцоўкай для правядзення выязнога пасяджэння калегіі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Узначаліў яго міністр галіны Аляксандр Аляксандравіч Церахаў. У першай палове дня ўдзельнікаў мерапрыемства сустракалі Паставы, у другой — Глыбокае.

Интернет-ресурсы