Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза

Новости района Архив

2 сентября 2016
З цяжкасцю даецца жніво на апошніх сотнях гектараў зерневых. Як ні стараюцца камбайнеры, вадзіцелі, механізатары, яго тэмпы з-за пераўвільготненасці глебы замарудзіліся. Тым не менш камбайны штодня хоць на некалькіх гектарах, але ўбіраюць пераспелую збажыну. Аператыўныя даныя райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сведчаць, што па-ранейшаму тон на хлебнай ніве задаюць маладыя.
31 августа 2016

Паважаныя ветэраны педагагічнай працы раёна, настаўнікі, навучэнцы!

Віншуем вас з Днём ведаў!

1 верасня — гэта цудоўная нагода выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе найлепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фар¬міраванні будучыні нашай краіны, бо гарантыяй яе ста¬більнасці і росквіту былі і застаюцца веды, культура і духоўнасць. Таму ў Беларусі, у тым ліку і ў нашым раёне, робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.

30 августа 2016

У мінулую суботу пасля тыднёвага перапынку камбайнеры ААТ "Кураполле-агра" зноў выехалі ў поле. Паспрабавалі ўбіраць пшаніцу ў Крашневе, але вымушаны былі адступіць: тэхніка на пераўвільготненай глебе буксавала. Прыйшлося пераехаць на ўчастак ля вёскі Чарэмушнікі Пагарныя, дзе няўбраным заставаўся ячмень. Тут працавалі і ў нядзелю.

— Жніво ніколі не бывае лёгкім, але такога, як сёлета, на маёй памяці не было, — адзначыў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Уладзіміравіч Астапчук. — Спыніліся практычна на фінішы, калі зерневыя і зернебабовыя засталося абмалаціць нямногім больш чым на 200 гектарах. Нягледзячы на сонечнае надвор'е, якое ўсталявалася ў апошні час, глеба падсыхае марудна. Таму рабіць прагнозы складана. Будзем працаваць.

26 августа 2016
Жніво вобразна называюць пярэднім краем барацьбы за ўраджай. А ў ААТ "Хацілы-агра" дадаюць: каб захаваць вырашчанае, атрымаць высакаякаснае насенне і такі ж фураж, трэба мець і «надзейны тыл» — зернесклады і сушыльную гаспадарку. Яны размешчаны ў хацілаўскім і целякоўскім аддзяленнях. У першым вялікай гаспадаркай загадвае Марына Скрыдлеўская. Тут заўсёды хапае клопатаў, але асабліва шмат іх жнівом, калі адначасова з прыёмкай ураджаю ў работу ўключаны 4 камерныя сушылкі, высокапрадукцыйная КЗСВ-30, сучасная лінія па ачыстцы насення. Паспець усюды адной цяжка, але ў Марыны Вільгельмаўны надзейныя памочнікі. У іх ліку аператары зернесушыльнага комплексу Пётр Эдвардавіч Пузан і Сяргей Уладзіміравіч Рабухін, якія ўжо высушылі амаль 5300 тон збожжа. На падрыхтоўцы насеннага матэрыялу вызначаецца Пётр Якімовіч.
25 августа 2016

17 жніўня ў Паставах адбыліся сход дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў і чарговая, 25-ая, сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.

На парадак дня выносіліся пытанні: “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Пастаўскага раёна ў 2016 го­дзе”, “Аб рабоце мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва”, “Аб практыцы работы мясцовых органаў улады, спажывецкай кааперацыі па арганізацыі гандлёвага абслугоўвання насельніцтва раёна”. Дакладчыкамі па іх выступілі адпаведна старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў, начальнік аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта П. Т. Казакевіч.

23 августа 2016

13 жніўня ў прыгарадзе Пастаў — маляўнічым урочышчы Азёркі — адбылося адкрыццё "вяровачнага гарадка", якое стала сапраўдным святам для дзяцей і дарослых.

Калісьці тут на працягу многіх гадоў працаваў летні лагер для школьнікаў, затым размяшчалася сядзіба пастаў скага Дзеда Мароза. Пасля таго, як Зюзя Паазерскі змяніў прапіску, на турыстычнай базе праводзіліся разавыя мерапрыемствы.

Интернет-ресурсы