Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная

Новости района Архив

9 ноября 2016

У сярэдзіне жніўня ва ўрочышчы Азёркі адбылося афіцыйнае адкрыццё "вяровачнага гарадка" — комплексу спецыяльных трэнажораў для актыўнага адпачынку на свежым паветры. Пакуль стаяла цёплае надвор'е, пастаўчане змаглі апрабаваць дзве вяровачныя трасы, спуск троляў, пастраляць у ціры. Але гэта толькі першыя ластаўкі вялікага праекта, да рэалізацыі якога сёлета прыступіла дзяржаўнае аб'яднанне "Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна". Якімі яшчэ аб'ектамі з моманту адкрыцця прырос спартыўна-турыстычны комплекс "Азёркі" і што тут з'явіцца ў бліжэйшы час? Каб атрымаць адказы на гэтыя пытанні, адпраўляюся на месца.

На пад'ездзе да комплексу ў вочы адразу кідаецца яркі рэкламны банер, што ўсталяваны на аўтамабільнай дарозе. На ім размешчаны кантакты і інфармацыя пра віды паслуг, якія, да таго ж, праілюстраваны фотаздымкамі. Не зацікавіцца прапановай проста немагчыма.

4 ноября 2016
У будынку Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта (чацвёрты паверх, 79-ы кабінет) кожны тыдзень з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 17.00 (перапынак на абед — з 13.00 да 14.00) працуе прыёмная дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пастаўскай выбарчай акрузе №29 ЗЯМЧОНКА Сяргея Рычардавіча. Тэлефон прыёмнай — 4-46-00.
2 ноября 2016

З 22 па 25 кастрычніка ў нямецкім горадзе Эрфурт праходзіла Сусветная кулінарная алімпіяда, якая сабрала больш за 2000 кандытараў, пекараў, повараў, работнікаў гасцінічнага і рэстараннага бізнесу амаль з 60 краін свету.

З вялікім поспехам выступілі беларускія ўдзельнікі. У іх ліку майстар-кандытар Святлана Карандашова і майстар-повар Галіна Зямчонак з філіяла "Каапгандаль №1 райспажыўтаварыства" (на здымку). Яны былі адзінымі прадстаўніцамі сістэмы Белкаапсаюза і ў чарговы раз даказалі, што і ў сельскай глыбінцы працуюць спецыялісты сусветнага ўзроўню. За кветкі з цукровай масцікі Святлана Карандашова ўзнагароджана сярэбраным медалём, а мастацкая работа з цеста, выкананая Га¬лінай Зямчонак, удастоена "бронзы".

1 ноября 2016
У пятніцу, 4 лістапада, у канцэртнай зале дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза па вуліцы Чырвонаармейскай адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны 99-ай гадавіне Вялікай кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Пачатак у 16 гадзін. Уваход свабодны.
28 октября 2016

На мінулым тыдні на Пастаўшчыне пабывалі слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі і ўдзельнікі семінара-практыкума для дырэктараў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Віцебшчыны, якія ладзіліся аблвыканкамам сумесна з камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама. Мэта візіту — азнаямленне з работай аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту.

Гасцей вітаў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў. Як толькі ступілі на тэрыторыю аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, размешчанае па вуліцы Савецкай, зашчоўкалі фотаапараты і камеры ма-більных тэлефонаў: у кадр трапілі добраўпарадкаваная тэрыторыя, выстава дароў восені, афармленне і абсталяванне кабінетаў, ручныя вырабы. Адбылося знаёмства. Сябе і гурткі, якія працуюць у аддзяленні, работнікі прадставілі ў вершаванай форме, затым падзяліліся вопытам па прадастаўленні рэабілітацыйных паслуг. Пра прыцягненне пазабюджэтных сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы расказалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар ТЦСАН Д. І. Пякарская. У захапленні засталіся ўдзельнікі семінара і ад аналагічнага аддзялення ў Лынтупах.

26 октября 2016

У мінулую суботу па вуліцы Зялёнай у райцэнтры, што ў мікрараёне шостага гарадка, пастаўскія міліцыянеры заклалі алею ліставых дрэў — клёнаў і ліп. Ініцыятарам іх пасадкі выступіла кіраўніцтва раённага аддзела ўнутраных спраў, прымеркаваўшы гэту акцыю да 100-годдзя Беларускай міліцыі, якое будзе адзначацца 4 сакавіка 2017 года.

У закладцы алеі — а яна з'явілася на беразе штучнага вадаёма, побач з месцам, дзе вядзецца будаў¬ніцтва новых жылых дамоў — прыняла ўдзел большая частка калектываў РАУС і Пастаўскага аддзялення Дэпартамента аховы. Прыйшлі практычна ўсе супрацоўнікі і неатэставаныя работнікі, нават тыя, хто знаходзіўся ў той дзень у нарадзе, некаторыя — сем'ямі: з жонкамі і дзецьмі. З кароткім прывітаннем да іх звярнуўся начальнік РАУС А. М. Гарус. Ён адзначыў, што алея ўвекавечыць 100-годдзе Беларускай міліцыі і пакіне нашчадкам памяць пра цяперашняе пакаленне міліцыянераў.

Интернет-ресурсы