Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Ночная набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Ночная набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

10 января 2017

5 студзеня на ўрачыстасць з нагоды свайго прафесійнага свята ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча сабраліся работнікі сацыяльнай абароны і ветэраны гэтай сферы.

Са словамі віншаванняў да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Мікалаевіч Кісялёў. Ён шчыра падзякаваў за працу, добрыя сэрцы ўсім, хто робіць жыццё састарэлых, адзінокіх, інвалідаў крыху лягчэйшым і святлейшым, чыя місія — быць міласэрнымі. Падзякаваў за вернасць свайму высокаму прызванню, душэўную цеплыню.

9 января 2017

Пад такой назвай унядзелю, 8 студзеня, на плошчы Леніна ў райцэнтры, ля галоўнай ёлкі горада, адбудзецца святочны кірмаш. Дзед Мароз і Снягурка запросяць усіх жадаючых да гульняў і забаў, пастаўскія народныя майстры прапануюць свае суве­ніры. А той, хто замерзне, зможа пагрэцца гарачым чаем.

Прыходзьце. Павінна быць весела. Пачатак кірмашу ў 11 гадзін.

4 января 2017

Выдатны навагодні падарунак — школьны аўтобус — атрымалі вучні і педагогі Камайскай сярэдняй школы. З гэтай нагоды да іх завіталі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Сяргеевіч Гутараў, начальнікі аддзелаў райвыканкама: адукацыі, спорту і турызму — Аляксандр Яўгеньевіч Кашырын і фінансавага — Людміла Мар'янаўна Шэцка.

Гасцей віталі вучні, настаўнікі, а таксама дырэктар школы Генадзій Альбінавіч Рамбальскі. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што з боку раённага выканаўчага камітэта школе надаецца пастаянная ўвага і аказваецца падтрымка. Два гады назад заменены вокны ў спартыўнай зале, летась абноўлены камп'ютарны клас, выдзелена 50 камплектаў новай мэблі. І вось яшчэ адзін, вельмі дарагі падарунак — аўтобус, набыты за сродкі раённага бюджэту. Цяпер іх у школе тры. Усе будуць выкарыстоўвацца для падвозу дзяцей. А сітуацыя на сённяшні дзень склалася такая, што за межамі аграгарадка пражывае больш за палову вучняў. Каб сабраць іх і ў тэрмін даставіцьу школу, трэба праехаць не адзін дзясятак кіламетраў.

29 декабря 2016
14 декабря состоялось заседание штаба добровольных дружин при Поставском райисполкоме, оказывающих содействие органам пограничной службы Республики Беларусь. В нём приняли участие председатель районного исполнительного комитета Виктор Сергеевич Гуторов, начальник Сморгонской пограничной группы полковник Сергей Васильевич Жилинский, командование и другие ответственные работники отдела пограничной службы «Поставы», пограничной заставы «Лынтупы», погранпостов «Ярево», «Полесье», председатели Лынтупского, Яревского, Куропольского и Камайского сельских Советов, командиры и члены добровольных дружин.
23 декабря 2016

Завяршаецца 2016-ы — Год культуры. На працягу яго на Пастаўшчыне было ажыццёўлена некалькі праектаў у культурнай і сацыяльнай сферах. У прыватнасці, новым зместам напоўнілася жыццё спартыўна-турыстычнага комплексу “Азёркі”. Яго ўзбагаціла і навагодняя забаўляльная праграма пад назвай “Карагод казак пастаўскага Паазер’я”, прэм’ера якой адбылася ў суботу, 17 снежня.

Тыя, хто прыехаў у маляўнічае ўрочышча, не пашкадавалі, бо тут пасля ачысткі пасвятлеў і папрыгажэў лес, у розных месцах з’явіліся новыя драўляныя скульптуры казачных герояў і звяроў, іншыя малыя архітэктурныя формы. На цэнтральнай паляне радавала прыгажуня ёлка, а непадалёк паўстала сучасная, па-святочнаму прыбраная сцэна, на якой круглы год можна ладзіць прадстаўленні. Гасцінна расчыніла дзверы лясная карчма, працавалі іншыя гандлёвыя павільёны. Навокал зіхацелі гірлянды, у драўляных ліхтарах гарэлі лямпы, ад вогнішча слаўся дымок. Але асаблівую маляўнічасць і загадкавасць надаваў снег, шчодра прыцярушыўшы дрэвы, збудаванні, пакрыўшы бялюткім дываном зямлю.

19 декабря 2016

На мінулым тыдні завяршыўся конкурс прафесійнага майстэрства сярод маладых работнікаў раёна "Шлях да поспеху-2016". Удзельнікі — а іх да фіналу дайшло ўсяго сямёра — прадставілі ў раённым выканаўчым камітэце аўтарскія праграмы развіцця прадпрыемстваў, на якіх працуюць, выступіўшы ў якасці кіраўнікоў, і свае праекты на тэму "Калі б я быў старшынёй райвыканкама".

Падтрымаць канкурсантаў на трэцім этапе — абароне аўтарскіх праграм — прыйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва некаторых арганізацый і ўстаноў. У прыватнасці, дырэктар цэнтра культуры і народнай творчасці раёна К. В. Грэська, намеснікі дырэктараў: па ідэалагічнай рабоце УП ЖКГ М. А. Кабайла, галоўнага ўрача УАЗ "Пастаўская ЦРБ" А. В. Дарафееў, начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні В. Л. Врублеўскі...

Интернет-ресурсы