Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Ночная набережная Набережная Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Ночная набережная
Набережная
Храм Постав

Новости района Архив

7 апреля 2017

Отдел по занятости населения управления по труду, занятости и социальной защите Поставского райисполкома (далее — отдел по занятости населения) предлагает временное трудоустройство граждан на сельскохозяйственные предприятия района на подборку камней, переборку сельскохозяйственных культур.

Одним из направлений работы отдела по занятости населения является подготовка, переподготовка и повышение квалификации безработных граждан с целью увеличения возможностей трудоустройства.

На базе УО «Поставский государственный колледж» в апреле-мае 2017 года планируется начать обучение по профессиям: штукатур-маляр, станочник деревообрабатывающих станков, продавец. Начало занятий — после комплектования групп.

6 апреля 2017

Некалькі сонечных і ветраных дзён мінулага тыдня падсушылі глебу і далі магчымасць хлебаробам Пастаўшчыны вывесці ў поле тэхніку. Згодна з інфармацыяй упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, на 3 красавіка падсевам шматгадовых траў, унясеннем мінеральных і арганічных угнаенняў, падкормкай азімых зерневых культур і рапсу актыўна займаюцца ААТ “Ярэва-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, “Хацілы-агра”, “Янавіца-агра”, “Кураполле-агра”, “Сцяг Перамогі-агра”, “Камайскі-агра”, “Дунілавічы-агра”, “Нафтазаводмантаж-агра”, райаграсэрвіс і “Рассвет Пастаўскі”. Гэтыя гаспадаркі вядуць і ворыва глебы.

Аб’ём веснавых палявых работ вялікі. Пад яравую сяўбу ў раёне трэба ўзараць 14563 гектары, з іх 2594 у ААТ “Навасёлкі-Лучай”, 2474 у “Камайскім-агра”, 1820 у “Сцягу Перамогі-агра”, 1240 у “Янавіцы-агра”. Работы стрымліваюць дажджы, з-за якіх складана ўз’ехаць на поле.

3 апреля 2017
У свой час Паставы былі горадам ракетчыкаў і авіятараў. Як знак гэтага, на працягу апошніх дзесяці гадоў уезд у райцэнтр з боку 11-кіламетроўкі ўпрыгожваў знішчальнік МиГ-23. Але ў сераду работнікі камунальнай службы перамясцілі крылатую машыну на новае месца прапіскі. У адпаведнасці з рашэннем мясцовай улады, зараз побач з іншай ваеннай тэхнікай самалёт будзе несці "баявую вахту" на Алеі воінаў-інтэрнацыяналістаў у скверы па вуліцы Гагарына. Неўзабаве да іх далучацца гармата і бронетэхніка. Не будзе доўга пуставаць і пастамент, на якім красаваўся МиГ-23.На ім установяць СУ-24. Менавіта такія бамбардзіроўшчыкі калісьці ўздымаліся ў неба з авіябазы, што размяшчалася ў мікрараёне 6 гарадка. Новы крылаты сімвал гораду падарыла Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
30 марта 2017

Сёлета наш горад у 20-ты раз будзе сустракаць Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”. І хаця наперадзе яшчэ шмат часу, падрыхтоўка да яго ідзе поўным ходам. У Міністэрстве культуры адбылося першае пасяджэнне аргкамітэта. На ім вызначыліся з часам, фарматам правядзення і прыблізным складам удзельнікаў музычнага свята.

Асноўная канцэпцыя засталася нязменнай. Фестываль разлічаны на тры дні — 9, 10 і 11 чэрвеня. Традыцыйна чакаецца, што сваю творчасць пастаўчанам і гасцям горада падораць як беларускія музычныя калектывы, так і замежныя. Што да апошніх, то ўжо разасланы запрашэнні музыкантам з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Украіны і Германіі. Канчатковы адбор удзельнікаў аргкамітэт правядзе пазней, калі атрымае ад іх адказы.

27 марта 2017
22 сакавіка ў райвыканкаме сабраўся ідэалагічны актыў раёна. Падчас пася¬джэння прадстаўнікі прадпрыемстваў, устаноў і сельвыканкамаў, адказныя за арганізацыю ідэалагічнай работы і работы з моладдзю, разгледзелі шэраг актуальных пытанняў. Агульныя напрамкі і шляхі ўдасканалення ідэалагічнай работы прадставіў намеснік старшыні райвыканкама Ю.М. Кісялёў. Начальнік аддзела ідэала¬гічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чаплінская прааналізавала вынікі дзейнасці ідэолагаў Пастаўшчыны за 2016-ы і акрэсліла задачы на бягучы год.
24 марта 2017

Даследаванне тэмы Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны працягваецца. І адзін з наступных крокаў у гэтам кірунку — даследаванні пахаванняў.

Пастаўскім раённым краязнаўчым музеем аформлена 7 інфармацыйных лістоў пра рускія воінскія пахаванні ў вёсках Перавознікі, Цёплыя, Малыя Валодзькі, Навасёлкі-1, Кашыцы, Кураполле, Чарты. Работа выконвалася ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб увекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны і захаванні памяці пра ахвяры войнаў” і на падставе Інструкцыі аб парадку правядзення раскопак месцаў баёў, няўлічаных воінскіх пахаванняў і месцаў гібелі абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў у працэсе пошукавай работы з мэтай эксгумацыі астанкаў загінулых (памерлых) з наступным іх пахаваннем (перапахаваннем) і ўвекавечаннем, зацверджанай загадам Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Интернет-ресурсы