Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью Ночная набережная
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная

Новости района Архив

5 июня 2017

9 чэрвеня (пятніца)

11.00 — 13.00 Літаратурна-музычнае свята “Душой народжанае слова” з удзелам літаратурных аб’яднанняў.
Канцэртная зала па вул.Чырвонаармейскай.

10.00 — 12.00 Спартыўныя спаборніцтвы.
Гарадскі стадыён.

15.00 — 16.00 Мастацкае свята, адкрыццё выставы жывапісу Л. Курыловіч “Прыцяжэнне. Памяць сэрца”.
Выставачная зала Дома рамёстваў...

2 июня 2017

30 мая 57 тысяч беларускіх выпуснікоў 11-ых класаў развіталіся са школай. Урачыстыя лінейкі з гэтай нагоды прайшлі ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі краіны. Адбыліся яны і на Пастаўшчыне. А вечарам 11-класнікі, іх настаўнікі, бацькі і іншыя родныя сабраліся на цэнтральнай плошчы горада на традыцыйны развітальны баль.

Сёлета апошні званок прагучаў для 231 выпускніка Пастаўскай гімназіі, пяці гарадскіх, Варапаеўскай, Гуцкай, Дунілавіцкай, Камайскай, Лынтупскай і Навасёлкаўскай школ. Доўгія 11 гадоў яны крочылі па лесві­цы школьнага жыцця, збіраючы шчодры ўраджай ведаў. І вось ззаду засталіся ўрокі, канікулы і званкі, перажыванні на кантрольных і разнастайныя мерапрыемствы. Разам з вучобай у школе ў юнакоў і дзяўчат завяршылася бесклапотная пара дзяцінства. Прыйшоў час уступіць у самастойнае дарослае жыццё. Якім яно будзе, залежыць ад саміх выпускнікоў, якія стаяць на парозе выбару далейшага шляху. І першае, што ім трэба зрабіць, — вызначыцца з прафесіяй.

2 июня 2017

У канцы мая на базе дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы "Авіяцыя" Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прайшоў раённы этап ваенна-спартыўнай гульні «Зарніца», прысвечанай 72-й гадавіне Вялікай Перамогі. Удзел у спаборніцтвах прынялі каманды пяці гарадскіх і Камайскай сярэдніх школ.

Удзельнікаў спартыўных стартаў вітаў галоўны спецыяліст штаба авіяцыйнага атрада Сяргей Цяляк. Ён пажадаў усім выдатнага настрою, спартыўнага азарту і ўдачы. Узняць Дзяржаўны флаг ва ўрачыстай абстаноўцы было даручана капітану мінулагодняй каманды-пераможцы СШ № 4 Вікторыі Смятанка.

29 мая 2017

У раённым Доме культуры прайшоў конкурс мнага­дзетных сем’яў. Яго арганізатарам выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта, раённых арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’­яднання “Белая Русь” і грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. За права звацца лепшай сям’ёй сёлета змагаліся Нагановічы (Юнькаўскі сельсавет), Усовічы (Курапольскі), Мішуты (Валкоўскі) і Ла­зікевічы (г. Паставы)...

23 мая 2017

19 мая наш раён наведаў Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Леанід Васільевіч Анфімаў. Напачатку ён прыняў удзел у рабоце пасяджэння раённага выканаўчага камітэта (на пасяджэнні таксама прысутнічалі старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Вадзім Уладзіміравіч Заранкін, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ігар Рыгоравіч Старавойтаў, старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Хрыстафораў). Было разгледжана пытанне “Аб ходзе рэалізацыі мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.

Л. В. Анфімаў абазначыў шэраг прыярытэтаў у рэа­лі­зацыі пастаўленых задач, якія, у прыватнасці, датычаць выканання прагнозных паказчыкаў, павелічэння заработнай платы і своечасовасці яе выплаты, зніжэння сабекошту прадукцыі, рэзерваў памяншэння кошту паслуг ЖКГ.

23 мая 2017

Традыцыйна перад пачаткам купальнага сезона камунальшчыкі добраўпарадкоўваюць прыбярэжныя тэрыторыі, а работнікі выратавальнай станцыі чысцяць дно вадаёмаў. У Паставах 5 пляжаў, замацаваных за УП ЖКГ, якія мясцовыя вадалазы штогод абследуюць: на азёрах Дубок, Белае, Чорнае, Задзеўскае і на рацэ Мядзелцы, акрамя таго на возеры Баравое (Дунілавіцкі сельсавет), за які адказвае Пастаўскі льнозавод.

З года ў год вадалазы выцягваюць на паверхню сукі дрэў, карчагі, вострыя камяні, аб якія можна параніцца пры купанні. На вялікі жаль, не становіцца менш пустых пластыкавых і шкляных бутэлек. Такія сляды рэгулярна пакідаюць пасля сябе мясцовыя адпачывальнікі.

Интернет-ресурсы