Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза
Набережная
Набережная
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза

Новости района Архив

22 июня 2017

У адкрытым акцыянерным таварыстве "Кураполле-агра" "зялёнае жніво" трэба правесці на 1740 гектарах. На ўчарашні дзень работа выканана на 72,2 працэнта плошчы. Па тэмпах корманарыхтоўкі гаспадарка ў лідэрах.

Механізатары Сяргей Койра, Віктар Давыдаў, Юрый Усовіч, Віктар Шымковіч і памочнік агранома Павел Тарасевіч.

У мінулую нядзелю ўпершыню выдаўся па-сапраўднаму спрыяльны дзень для нарыхтоўкі сена, — расказваў галоўны аграном гаспадаркі Сяргей Уладзіміравіч Астапчук. — Механізатар Аляксандр Яначкін з раніцы рулоніў у стрэйч-плёнку сянаж, а з абеду, калі трава высахла, пераключыўся на сена. Згодна з планам, яго трэба нарыхтаваць 1460 тон, сенажу — 16200 тон. З задачай павінны справіцца, хоць гэта няпроста.

21 июня 2017

Возможно ли такое, чтобы одно предприятие привезло с одной выставки 9 дипломов? Возможно! И это предприятие — Поставский молочный завод.

В агрогородке Щомыслица Минского района 6-10 июня текущего года прошла Международная агропромышленная выставка «Белагро-2017». В ней приняли участие около 500 компаний из 25 стран мира. В рамках форума были организованы международные специализированные выставки «Белферма», «Продовольственная индустрия», «ПродмашХолодУпак» и «Белпродукт». В последней, в частности в народном конкурсе «Чемпион вкуса», и приняли участие поставчане. Заметьте, качество продукции оценивало не жюри, а посетители выставки, которые, продегустировав тот или иной продукт, оценивали его вкус по пятибалльной системе.

19 июня 2017

22 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у райцэнтры сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства правядуць:

ЧЭПІК Сяргей Васільевіч, старшыня райвыканкама, — у памяшканні СШ №5 (вул. Ленінская, 139 “Б”);

СТАНЮШ Павел Радзівонавіч, намеснік старшыні райвыканкама, — у памяшканні СШ №3 (вул. 17 Верасня, 115).

16 июня 2017

Чацвёрты год запар Міжнародны фестываль народнай музыкі "Звіняць цымбалы і гармонік" адкрываюць літаратурныя святы. На іх арганізатары — работнікі Пастаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі — запрашаюць паэтаў і празаікаў з нашага раёна і гасцей.

Удзельнікамі сёлетняй літаратурна-музычнай імпрэзы пад назвай "Душой народжанае слова" сталі прадстаўнікі Глыбокага — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Алесь Жыгуноў, кампазітар і выканаўца песень Браніслаў Грамакоўскі і спявак Павел Пеляёнак, а таксама нашы землякі з Латвіі — Вацлаў Гераеўскі і фальклорны ансамбль Елгаўскага беларускага таварыства "Лянок" і грамадска-асветніцкая суполка "Уздым" з горада Даўгаўпілс.

13 июня 2017

ХХ Міжнародны фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» у чарговы раз сабраў самадзейныя калектывы з усіх куткоў Беларусі і розных краін свету, стаў месцам сустрэчы выканаўцаў народнай музыкі, дзеячаў культуры і мастацтва, сяброў і знаёмых, у жыцці якіх творчая дзейнасць і любоў да народнай музыкі займаюць значнае месца.

Музыка падхапіла і закружыла ў сваім карагодзе людзей рознага ўзросту, прафесій, месцажыхарства, гаспадароў і гасцей, стала той універсальнай мовай, якую разумеў кожны. Пра гэта не раз падчас фестывалю гаварылі прадстаўнікі шматлікіх дэлегацый, якія прыехалі ў Паставы з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі, каб прадэманстраваць творчыя дасягненні, памерацца ў выканаўчым майстэрстве, разам абмеркаваць тэндэнцыі ў развіцці народнай музыкі. Свята стала значнай падзеяй у жыцці краіны, узорам развіцця рэгіянальнай культуры, візітнай карткай Пастаўшчыны, адзначыў намеснік міністра культуры Васіль Чэрнік.

12 июня 2017

Казачна прыгожае ўрочышча Азёркі, якое размяшчаецца ў прыгарадзе Пастаў, на працягу многіх гадоў з'яўляецца цудоўным месцам адпачынку на ўлонні прыроды. Спачатку тут працаваў летні лагер для дзяцей, затым гаспадаром чароўнага лесу стаў Зюзя Паазерскі, а летась пачаў рэалізоўвацца новы шматгранны спартыўна-турыстычны праект.

Першым на базе спартыўна-турыстычнага комплексу “Азёркі” з’явіўся “вяровачны гарадок”. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў сярэ­дзіне жніўня. Неўзабаве да яго далучыліся спуск троляў, цір, дзіцячая “вяровачная паляна”, скаладром, пераносная пляцоўка для міні-гольфа і іншыя спартыўныя атракцыёны. На радасць маленькіх і дарослых наведвальнікаў, выразаны новыя драўляныя скульптуры казачных герояў і звяроў, зроблены арэлі, горкі і альтанкі, узведзена дыхтоўная сцэна.

Интернет-ресурсы