Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Набережная Дворец Тызенгауза Ночная набережная Поставы ночью Храм Постав
Набережная
Набережная
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Поставы ночью
Храм Постав

Новости района Архив

11 сентября 2017
На гэтым здымку вадзіцелі ААТ “Навасёлкі-Лучай” Вальдэмар Раманавіч Мацур, Аляксандр Мікалаевіч Альхімёнак і Аляксандр Аляксандравіч Болт усміхаюцца
8 сентября 2017

Напярэдадні Дня ведаў дзверы Сацыяльна-педагагічнага цэнтра амаль не зачыняліся — столькі было візітаў даўніх сяброў і спонсараў, якія не толькі рэгулярна аказваюць матэрыяльную падтрымку ўстанове, але і шчодра дзеляцца з яе выхаванцамі дабрынёй сваіх сэрцаў.

У рамках акцыі “Збяром дзяцей у школу” гасцямі цэнтра сталі прадстаўнікі 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённага аб’яднання прафсаюзаў і аддзялення ААТ “Беларусбанк” у г. Паставы. Для іх выхаванцы прытулку падрыхтавалі невялічкую канцэртную праграму, падчас якой дэкламавалі вершы на школьную тэматыку.

7 сентября 2017

У мінулую пятніцу ў мікрараёне Варапаеўскага завода жалезабетонных вырабаў было шматлюдна. Прыхаджане мясцовага храма разам з настаяцелем Георгіем Лакоткам, пасялкоўцы, госці з іншых населеных пунктаў прыйшлі, каб хлебам-соллю сустрэць Жыватворны агонь ад Гроба Гасподняга.

Яго ў незгасальнай лампадзе і цудатворную Загор'е-Сталавіцкую ікону Прасвятой Багародзіцы прывезлі ўдзельнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі "Дарога да святыняў".

7 сентября 2017

1 верасня ў двары СШ №3 яшчэ задоўга да пачатку ўрачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку новага навучальнага года, панавала святочная атмасфера: лілася з дынамікаў музыка, вокны будынка стракацелі прывітальнымі словамі, а навучэнцаў, іх родных, настаўнікаў і гасцей сустракаў дырэктар навучальнай установы Уладзімір Часлававіч Койра.

Раздзяліць са школьнікамі і настаўнікамі радасць свята першага званка завіталі ганаровыя госці — старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Чэпік, начальнік раённага вузла электрычнай сувязі, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іосіф Вікенцьевіч Тамашэвіч і начальнік 1-га радыётэхнічнага цэнтра Аляксей Міхайлавіч Дубовік.

4 сентября 2017
С 4 по 10 сентября 2017 г. в учреждениях образования, культуры, социального обеспечения Поставского района будет проводиться акция под девизом «Люби и цени жизнь!», приуроченная ко Всемирному Дню предотвращения самоубийств, координатором которой является УЗ «Поставская ЦРБ». Завершится акция «круглым столом» 14 сентября 2017 г. в 15.00 (малый зал Поставского райисполкома), в котором примут участие представители систем образования, культуры, здравоохранения, районного отдела внутренних дел, священнослужители.
30 августа 2017

У чацвер, 31 жніўня, у рамках навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” у г.п. Варапаева ў 17.30 прыбудзе незгасальная лампада з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга. Сустракаць яе будуць на ўездзе ў пасёлак (каля завода ЖБВ), пасля чаго хрэсным ходам пранясуць да мясцовага храма, дзе адбу­дзецца малебен.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да ўрачыстасцей.

Интернет-ресурсы