Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Ночная набережная Дворец Тызенгауза Набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

28 сентября 2017
З 4 па 10 верасня ў Віцебскай вобласці прайшла акцыя пад дэвізам “Любі і цані жыццё”, прымеркаваная да Сусветнага дня папярэ­джання самагубстваў. У яе рамках у нашым раёне праведзены шэраг мерапрыемстваў. Адно з іх — круглы стол. У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел святары праваслаўнай і каталіцкай канфесій, урач-псіхіятр і псіхолаг Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, псіхолагі ўстаноў адукацыі, прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама, грамадскіх арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі.
25 сентября 2017

9 верасня ў Бебжанскім нацыянальным парку (Падляскае ваяводства, Польшча) прайшоў чэмпіянат свету па ручным сенакашэнні. Пастаўчане Валерый Каліцкі і Іосіф Галяк заваявалі першае месца сярод фермерскіх каманд.

— Галоўнымі канкурэнтамі для беларусаў заўсёды бываюць палякі, — расказваў арганізатар “Жылінскіх сенакосаў” Пётр Паўлавіч Кароль. — Мы на перамогу не разлічвалі. Адной з прычын песімізму было тое, што сёлета на чэмпіянат не змог паехаць фаварыт нашай каманды Мікалай Яльчык, які ў 2015 годзе ў Польшчы заваяваў “бронзу”.

22 сентября 2017

20 верасня Паставы наведала латышская дэлегацыя на чале з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі Марціньшам Вірсісам (на здымку злева). Мэта візіту — знаёмства з кіраўніцтвам раёна і прадстаўнікамі дзяржаўных устаноў, абмеркаванне пытанняў далейшага супрацоўніцтва.

Афіцыйную дэлегацыю вітаў старшыня райвыканкама Сяргей Васільевіч Чэпік. У яе склад увайшлі саветнік пасольства Лат­вій­скай Рэспублікі ў нашай краіне Дацэ Рутка, кіраўнік консульства ў Віцебску Угіс Скуя, дырэктар Лат­війскай нацыянальнай бібліятэкі Андрыс Вілкс і прафесар Даўгаўпілскага ўніверсітэта, доктар гісторыі Хенрыкс Сомс. Кіраўнік раёна адзначыў, што патэнцыял супрацоўніцтва паміж Латвіяй і Беларуссю вялікі, таму ўпэўнены, што яно бу­дзе пашырацца. А каб госці маглі скласці ўяўленне пра раён, прапанаваў для прагляду фільм пра Пастаўшчыну, падрыхтаваны мясцовым тэлебачаннем.

19 сентября 2017
З 13 па 16 верасня ў Мінску праходзіла найбуйнейшая спецыялізаваная выстава-кірмаш краіны “Мэбля-2017”. Традыцыйна ў ёй прымалі ўдзел прадпрыемствы-вытворцы мэблевай прадукцыі і камплектуючых Беларусі, краін СНД, замежныя фірмы і прадпрымальнікі. Асноўная мэта выставы — дэманстрацыя найноўшых распрацовак, асартыментных магчымасцей мэблевай прадукцыі і заключэнне дагавораў на яе пастаўку
15 сентября 2017
Пад такой назвай 6 верасня ў малой зале пасяджэнняў райвыканкама адбыўся адкрыты дыялог, прымеркаваны да 15-годдзя з дня ўтварэння самай масавай і ўплывовай маладзёжнай арганізацыі краіны — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Удзел у дыялогу прынялі намеснік...
13 сентября 2017
З трэцяга па восьмага верасня ў Мінску праходзіў юбілейны, дваццаты, фінал спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па футболе “Скураны мяч” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. У сярэдняй узроставай групе бронзавым прызёрам турніру стала каманда пастаўчан “Патрыёт” (на здымку з трэнерам Аляксандрам Аляксандравічам Тарасевічам).

Интернет-ресурсы