Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Дворец Тызенгауза Ночная набережная Храм Постав Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Храм Постав
Набережная

Новости района Архив

12 октября 2017

«Галоўнае слова ў кожным лёсе»

Мерапрыемства пад такой назвай адбудзецца ў пятніцу, 13 кастрычніка, у раённым Доме культуры. У фае будзе працаваць выстава малюнкаў навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера “Жаночы вобраз”, пройдзе акцыя “Дару сваё сэрца”. Затым — вялікі святочны канцэрт з удзелам дзіцячых мастацкіх калектываў. Пачатак у 16 гадзін.

11 октября 2017

На працягу трох дзён, з с 27 па 29 верасня, у Мінску праходзіла Міжнародная турыстычная выстава “Турбізнес-2017” з удзелам турарганізацый Беларусі, Расіі, Украіны, Турцыі, Егіпта, Тайланда, Перу, Грэцыі, Венгрыі, Славакіі, Палесціны, Кубы і іншых краін.

Удзел у выставе — гэта ўнікальная магчымасць для рэкламы турыстычных маршрутаў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў. Другі год запар магчымасцю прарэкламаваць сябе карыстаюцца і пастаўчане. У прыватнасці, ДА “Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна” актыўна папулярызуе спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі” і яго брэнд — Дзеда Бая.

10 октября 2017

На тое і восеньскі кірмаш, каб тавараў на ім было як найбольш, а цэны — як мага ніжэйшыя. Патэнцыяльныя пакупнікі чакалі яго. Самыя нецярплівыя тэлефанавалі да нас у рэдакцыю: “Калі ў газеце з’явіцца аб’ява аб маючым адбыцца кірмашы?”. Нарэшце з’явілася.

Чаго толькі ні было на кірмашы — бульба, збожжа, капуста, рыба, мясныя і малочныя прадукты, саджанцы, кветкі і многае-многае іншае, здабытае нялёгкай працай на зямлі. Прычым не толькі з нашага раёна, але і з Мядзельскага, Шаркаўшчынскага, Смаргонскага, Маладзечанскага і з іншых. Асабліва шмат прадавалі бульбы і капусты.

6 октября 2017

У нядзелю, 8 кастрычніка, пройдзе свята аграгарадка Камаі. У яго рамках адбудзецца адкрыты сельскагаспадарчы конкурс сярод маладых сямей "Майстры вёскі", рыхтуецца насычаная культурная праграма, у тым ліку выступленне ансамбля народнай песні "Маладзіца", будзе наладжаны гандаль.

У мерапрыемствах прымуць удзел маладыя сем'і з Лынтупскага, Камайскага, Курапольскага сельскіх саветаў, а таксама госці з Резэкненскага і Віесіцкага краю Латвіі.

4 октября 2017

У Лынтупскім філіяле тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва напярэдадні Міжнароднага дня пажылых лю­дзей арганізавалі велапрабег “Лэдзі на веласіпедзе” і конкурс вадзіцельскага майстэрства “Аўталэдзі-2017” сярод жанчын-аўтааматараў, якім за 50.

— Калі ў гарадах людзі могуць дабірацца з аднаго месца ў іншае на аўтобусе, тралейбусе, метро, трамваі, то ў нашым пасёлку — у асноўным на веласіпедзе, — гаварыла, адкрываючы свята, загадчыца Лынтупскага філіяла ТЦСАН Алена Валасевіч (яна ж і аўтар сцэнарыя). — А яшчэ гэты від транспарту з’яўляецца эфектыўным для аздараўлення і даўгалецця. Што і пацвярджаюць нашы канкурсанты.

28 сентября 2017

1 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень пажылых людзей. З гэтай нагоды ў нашым раёне абудзецца шэраг мерапрыемстваў. У пятніцу, 29 верасня, у 14.00 на цэнтральнай плошчы гарпасёлка Лынтупы пачнецца свята “Узрост — жыццю не перашкода”, а таксама велапрабег “Лэдзі на веласіпедзе”, “Аўталэдзі-2017” і святочны канцэрт.

У панядзелак, 2 кастрычніка, з 11.00 у фае раённага Дома культуры па вуліцы Станкевіча ў Паставах будзе працаваць выязная прыёмная — жадаючыя змогуць звярнуцца да ўрача агульнай практыкі, псіхолага, юрыста, спецыяліста па пенсійных пытаннях, в. а. старшыні раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Затым — канцэрт мастацкай самадзейнасці. Уваход свабодны.

Интернет-ресурсы