В период с 30 октября 2017 года по 24 марта 2018 года пропуск лиц и транспортных средств в пунктах упрощенного пропуска:
Мольдевичи (Республика Беларусь) – Адутишкис (Литовская Республика) в понедельник, вторник, среду, четверг с 09.00 до 20.00 часов (белорусское время), а также в праздничные дни по соглашению Сторон;
Лынтупы (Республика Беларусь) – Папялякис (Литовская Республика) в пятницу, субботу, воскресение с 09.00 до 20.00 часов (белорусское время), а также в праздничные дни по соглашению Сторон.
У кожным лёсе галоўны чалавек — мама. Як здорава, што ў нашай краіне ёсць Дзень маці, які дае нагоду павіншаваць самых родных, дарагіх і падзякаваць ім за любоў і самаахвярнасць. Вельмі ярка, прыгожа і кранальна атрымалася гэта на тэатралізаваным канцэрце ў раённым Доме культуры.
Адметнасць сёлетняга мерапрыемства ў тым, што на сцэну запрасілі не мам са стажам, а тых, хто толькі спазнаў найвялікшае шчасце мацярынства. Гэта Наталля Табунова, Вольга Балотнікава, Аляксандра Стоўбун, Яна Пятрова, Вікторыя Іршонак, Ілона Урандайкіна,
Каталіцкія могілкі ў вёсцы Лучай Навасёлкаўскага сельсавета адны з самых вялікіх у раёне: тут каля трох тысяч магіл. Большасць родных нябожчыкаў, якія тут пахаваны, жывуць не ў Лучаі, а на тэрыторыі раёна і за яго межамі. А падтрымліваць парадак на такіх вялікіх могілках можна толькі агульнымі намаганнямі органаў мясцовага кіравання і насельніцтва.
Навасёлкаўскі сельвыканкам звяртаецца да родных тых, хто пахаваны на лучайскіх каталіцкіх могілках, з просьбай прыняць удзел у суботніку па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Суботнік плануецца правесці 21 кастрычніка ў 10.00.
У шосты раз на Пастаўшчыне прайшоў міжнародны конкурс “Майстры вёскі”. Сёлета месцам яго правядзення стаў аграгарадок Камаі.
Знаёмства
Лынтупскі сельсавет прадстаўлялі Ігар і Іна Макрыцкія. Іна — настаўніца, цяпер знаходзіцца ў водпуску па доглядзе Радзівона, якому нядаўна споўніўся годзік. Ігар працуе ў сельскім Савеце. Іх старэйшай дачушцы Рэнаце ідзе чатырнаццаты год, сыну Арцёму — дзесяць. Дзмітрый і Святлана Янушкоўскія з трохгадовай дачушкай Ірынкай прыехалі з Курапольскага сельсавета...