Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Поставы ночью Храм Постав Набережная Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Поставы ночью
Храм Постав
Набережная
Ночная набережная

Новости района Архив

23 ноября 2017

Як мы паведамлялі ў папярэднім нумары, у мінулую пятніцу ў Паставах адбыліся раённыя дажынкі, прымеркаваныя да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Сёння — падрабязней пра падзею.

Людзі вёскі — не спешчаныя святамі, нават выхадныя маюць не заўсёды. Бесперапынна ідзе работа на фермах, ні на дзень не спыняецца яна і ў палях, калі наступае вялікае напружанне пасяўной, корманарыхтоўкі, уборкі ўраджаю. Патрабуюць клопату і ўласныя падвор’і. Сапраўдныя гаспадары зямлі заўсёды занятыя справай.

23 ноября 2017

«Гучаць старадаўнія арганы Пастаўшчыны» — пад такой назвай музычнае свята пройдзе ў нашым раёне ў суботу, 25 лістапада. Арганізатары — Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы парафіі касцёла Святога Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў г. Паставы.

Канцэрт “Шэдэўры класічнай музыкі” адбудзецца ў 11 гадзін у касцёле Святога Іаана Хрысціцеля ў Камаях, а ў 18.30 — у касцёле Святога Антонія Падуанскага ў Паставах.

20 ноября 2017

Адразу чатыры дыпломы прывезлі ўдзельнікі народнага лялечнага тэатра "Вытварашкі" раённага Дома культуры з IV абласнога свята-конкурсу аматарскіх тэатраў "Лялечны свет", якое праходзіла 11 лістапада ў г. Сянно.

У гэтым свяце-конкурсе "Вытварашкі" прымаюць удзел ужо ў чацвёрты раз і ніколі не вяртаюцца без узнагарод. Вось і сёлета іх спектакль "Нязнайка і чароўныя алоўкі", прэм'ера якога адбылася на пастаўскай сцэне ў красавіку бягучага года, аказаўся найлепшым з усіх прадстаўленых і заваяваў дыплом лаўрэата першай ступені.

16 ноября 2017
11 лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Дзень прымірэння. Менавіта ў гэты дзень больш за сто гадоў назад скончылася Першая сусветная вайна. У баях загінула каля 10 мільёнаў чалавек. Дзясяткі тысяч воінаў Рускай імператарскай арміі і варожых салдат назаўжды паляглі на пастаўскай зямлі. Вялікую работу па ўвекавечанні памяці ахвяр Першай сусветнай у нашым раёне паспяхова вядуць актывісты валанцёрскага руху “Заходні рубеж”. За два з паловай гады яго існавання добраўпарадкаваны шэраг пахаванняў...
13 ноября 2017
5 лістапада ў Палацы культуры прафсаюзаў у Мінску прайшоў VII Адкрыты конкурс мастацтваў “Хрустальная ліра”. Другі год запар сярод яго ўдзельнікаў былі выхаванцы вакальнай студыі “Славія” Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна пад кіраўніцтвам А. А. Нікалаевай. Студыю прадстаўлялі два калектывы — “Фантазія” і “Класная кампанія”. Абодва выступалі ў групе “Ансамблі” ва ўзроставай катэгорыі 12—15 гадоў. Першы выконваў джазавую кампазіцыю “Асенні блюз”, а другі — песню на беларускай мове “Не бывае неба лепшага”, музыку якой напісала вядомы кампазітар Алена Атрашкевіч. Так атрымалася, што яна ж узначальвала журы конкурсу, і гэта акалічнасць дабавіла яшчэ больш хваляванняў нашым юным артыстам. Тым не менш аўтару песні спадабалася і яе выкананне, і харавая аранжыроўка, зробленая Аксанай Анатольеўнай Нікалаевай.
10 ноября 2017

12 лістапада ў Доме культуры па вул. Станкевіча адбудзецца шоу першакласнікаў. Яго ўдзельнікамі стануць прадстаўнікі ўсіх школ горада. Дапамогуць ім першы раз выйсці на сцэну ВСК “Азімут”, дзіцячы духавы аркестр, цыркавая студыя “Каскад”, танцавальныя калектывы дзіцячай школы мастацтваў і “Карамелькі”. Пераможца конкурсу будзе вызначаны шляхам галасавання гледачоў.

Интернет-ресурсы