Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная Ночная набережная Поставы ночью
Храм Постав
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная
Ночная набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

29 декабря 2017

Свята Божага Нараджэння, або Каляды, — трапяткое і ўзнёслае. Яго любяць і дарослыя, і дзеці. Доўжыцца яно не адзін дзень. У гэты перыяд ладзяцца шматлікія канцэрты, конкурсы, пастаноўкі.

У суботу, 30 снежня, пробашчы парафій Святога Антонія Падуанскага і Езуса Міласэрнага ў Паставах запрашаюць у раённы Дом культуры па вуліцы Станкевіча на канцэрт-спектакль “Маленькі Збаўца” з удзелам выхаванцаў нядзельнай школы. Яны падрыхтавалі розныя сцэнкі на тэму нараджэння Хрыста, падчас якіх раскажуць і пакажуць, што адбывалася ў Юдэі ў пачатку першага стагоддзя, паразважаюць над вечнай тэмай дабра і зла, будзе магчымасць разам паспяваць калядныя песні.

Пачатак у 14 гадзін. Уваход свабодны.

27 декабря 2017

14 снежня ў аддзеле ЗАГС райвыканкама адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю з дня ўтварэння органаў запісу актаў грамадзянскага стану.

Свята з нагоды юбілею сабрала не толькі тых, хто працаваў і працуе ў ЗАГСе, а таксама кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў, якія займаюцца рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану на тэрыторыі сельскіх Саветаў. Сярод іншых на яго былі запрошаны намеснікі старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў і П. Р. Станюш, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Г. М. Чап­лінская, былы кіраўнік раёна Э. П. Казура і загадчыца натарыяльнай канторы Г. Я. Каравай.

22 декабря 2017
У сувязі са святкаваннем Божага Нараджэння па календары каталіцкай канфесіі 25 і 26 снежня і на Новы год, 1 сту­дзеня, грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі, могуць паехаць у Літву праз пункт спрошчанага пропуску “Лынтупы”. Ён у гэтыя дні будзе працаваць з 9 да 20 гадзін.
21 декабря 2017

Навагоднія і калядныя святы — час чароўных пераўвасабленняў, цудоўнага настрою, падарункаў і здзяйснення мар. Апынуцца ў казачнай атмасферы зімняга лесу дзецям і дарослым прапануе і Дзед Бай.

Убачыць адкрытае анімацыйнае прадстаўленне «Цуды ў лесе Дзеда Бая» жыхары раёна змогуць 25 снежня, 7 і 14 студзеня. У Азёрках усіх чакаюць гаспадары сядзібы — мудры казачнік Дзед Бай і яго сяброўка Марыля. Разам з Дзедам Марозам, Снягуркай, гарэзлівай свавольніцай Бабай Ягой, вясёлым селянінам Гушчыкам і яго сястрой Валяр’янай яны пераадолеюць шэраг перашкод, якія ім будзе чыніць злая вядзьмарка Цыкута. Але, як і ў любой казцы, дабро ў рэшце рэшт пераможа зло і паміж усімі персанажамі запануюць сяброўства і згода.

21 декабря 2017

Адразу некалькі інструментальных ансамбляў з нашага раёна сталі лаўрэатамі ІІ Адкрытага міжрэгіянальнага фестывалю ансамблевай музыкі “Вясёлка сугуччаў”, які прайшоў 8 снежня ў г.п. Шаркаўшчына.

Гэта музычнае свята сабрала юных выканаўцаў са школ мастацтваў не толькі Шаркаўшчынскага, але і Міёрскага, Браслаўскага, Докшыцкага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў і замежжа, якія граюць на скрыпцы, гітары, акардэоне, баяне, фартэпіяна, цымбалах, саксафоне і нават кокле. Апошні інструмент прадстаўлялі госці з суседняй Латвіі — адтуль прыехалі ажно тры дзіцячыя калектывы. А ўсяго за права называцца найлепшымі ў сваіх узроставых групах змагаліся 25 ансамбляў. І сярод іх упэўнена прагучалі “галасы” нашых удзельнікаў.

18 декабря 2017

7-8 снежня ў горадзе Кіраве Магілёўскай вобласці адбыўся 31-ы рэспубліканскі конкурс повараў, кандытараў і афіцыянтаў грамадскага харчавання спажыўкааперацыі.

Тры прадстаўніцы нашага раёна (на здымку) занялі ў ім прызавыя месцы: афіцыянт рэстарана “Світанак” Крысціна Зубрыцкая — першае, старшы повар кафэ “Церамок” Юлія Танана і кандытар кандытарскага цэха філіяла “Каапгандаль №2” Вольга Пісарчык — другое. Усе яны ўдзельнічалі ў конкурсе ўпершыню — спачатку на абласным этапе (27 кастрычніка ў Дуброўне), а здабыўшы там перамогу, — на рэспубліканскім. Вельмі хваляваліся, але змаглі праявіць сябе найлепшым чынам.

Интернет-ресурсы