Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Поставы ночью Набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Поставы ночью
Набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав

Новости района Архив

23 апреля 2018

Ва ўстановах адукацыі Пастаўшчыны адбылася выбарчая кампанія ў Маладзёжную палату другога склікання пры раённым Савеце дэпутатаў.

Выбары прайшлі ў трох школах райцэнтра (№№1, 2, 3), гімназіі, Гуцкай, Камайскай, Дунілавіцкай, Варапаеўскай і Лынтупскай школах. Шэрагі маладых парламентарыяў папоўнілі 18 новых членаў. Яны заменяць тых маладзёжных актывістаў, якія сёлета заканчваюць школу. Асноўныя патрабаванні да кандыдата — быць яркай асобай, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, ­удзельнічаць у грамадскім жыцці класа, школы, раёна.

20 апреля 2018

У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама, кожную нядзелю з 9 па 29 красавіка на рынку райспажыўтаварыства ў Паставах праводзяцца вясеннія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай і іншай прадукцыі. Чарговы пройдзе 22 красавіка.

Свае тавары пакупнікам прапануюць сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы, раённае спажывецкае таварыства і іншыя арганізацыі, фермеры. Можна будзе набыць мяса, бульбу, зерне, цялят, мяса-малочную, плодаагароднінную, хлебабулачную прадукцыю, саджанцы і многае іншае.

18 апреля 2018

Для католікаў Пастаў 8 красавіка стаў адметным днём — да іх завітаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.

Спачатку ён цэлебраваў Імшу ў касцёле Святога Антонія Падуанскага, а затым у парафіі Езуса Міласэрнага. На ўрачыстасці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Юрый Кісялёвым, ксёндз-дэкан Павел Самсонаў, пробашч суседняй парафіі Вадзім Прасяной, дырэктар дабрачыннага таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі Андрэй Аніскевіч, шмат парафіян, гасцей, дабра­дзеяў.

Біскуп прывёз важны дакумент — свой Дэкрэт, згодна з якім акрэслены новыя межы парафій. З гэтага часу католікі не толькі мікрараёна 5 гарадка, навакольных вёсак, але і вуліцы Юбілейнай належаць да парафіі Езуса Міласэрнага.

14 апреля 2018
На мінулым тыдні кіраўніцтва раёна сустрэлася з жыхарамі Лынтуп, каб абмеркаваць пытанне змены статусу гэтага гарадскога пасёлка на сельскі населены пункт. Папярэдне многія лынтупчане выказаліся не супраць прапанаванай раённай уладай ініцыятывы. Яна ўзнікла ў сувязі з тым, што, па-першае, колькасць насельніцтва ў Лынтупах ужо не адпавядае патрабаванням Закона «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь». А па-другое, мясцовыя жыхары разам са зменай статусу атрымалі б шэраг пераваг. Расказаць пра іх падрабязней прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснік Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто, а таксама кіраўнікі ўсіх асноўных раённых службаў і ведамстваў.
14 апреля 2018

В связи с капитальным ремонтом железнодорожного переезда будет закрыто движение автотранспорта через переезд 47 км пк 2 перегона Глубокое — Воропаево (автодорога Воропаево — Ясюки) 19.04.2018 года с 10.00 час до 18.00 час.

Объезд согласно установленным знакам.

13 апреля 2018

25 гадоў спаўняецца ўзорнаму духавому аркестру Пастаўскага дзяржаўнага каледжа. Да гэтай даты яго ўдзельнікі падрыхтавалі вялікую творчую справаздачу, з якой выступяць у суботу, 14 красавіка, у Канцэртнай зале па вуліцы Чырвонаармейскайу Паставах. У сольным выкананні юных музыкантаў прагучаць класічныя і беларускія народныя творы, творы з папулярных кінафільмаў, добра вядомыя «Паланэз Агінскага» і «Беларускі марш». Акрамя таго, сваім майстэрствам парадуе вакальна-інструментальны ансамбль «Музей», створаны на базе аркестра.

Пачатак канцэрта ў 14.00. Абавязкова прыходзьце і раздзяліце з калектывам аркестра радасць яго юбілею. Уваход свабодны.

Интернет-ресурсы