Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза

Новости района Архив

21 мая 2018

Так у двух словах можна ахарактарызаваць фестываль харэаграфіі «Танцавальны мікс», які шмат гадоў праводзіцца раённым Домам культуры напярэдадні Сусветнага дня танца (адзначаецца 29 красавіка).

За час свайго існавання свята грацыі і руху набыло немалую папулярнасць сярод дзяцей і падлеткаў. Нездарма з кожным годам колькасць яго ўдзельнікаў, як і гледачоў у зале, няўхільна расце. Сёлета кінуць выклік сваім сапернікам на раённай сцэне вырашылі 15 калектываў і іх падгруп з устаноў адукацыі і культуры Пастаўшчыны. Усе яны былі раздзелены на дзве ўзроставыя катэгорыі: 6—11 і 12—17 гадоў — і прадстаўлялі танцавальныя нумары ў самых розных жанрах.

16 мая 2018

Што маюць агульнае французскі горад Вердэн і наша Пастаўшчына? Памяць пра Першую сусветную вайну, яе герояў і ахвяр, самыя кровапралітныя баі якой праходзілі і на адной, і на другой тэрыторыях. У мінулым месяцы дэлегацыя нашага раёна на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Юрыем Кісялёвым пабывала з візітам у Вердэне. Я папрасіла яго падзяліцца ўражаннямі ад паездкі.

— Скажыце, калі ласка, як стаў магчымым такі візіт?

— Летась Паставы наведала першы саветнік па супрацоўніцтве і культуры Пасольства Францыі ў Беларусі Эльза Піньёль. Яе прымаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Васілій Чэпік. На сустрэчу былі запрошаны валанцёры...

16 мая 2018

Якую прафесію выбраць? Дзе потым прымяніць яе на практыцы? Ці можна паступіць у ВНУ без сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прагучалі падчас прафарыентацыйнай сустрэчы ў Пастаўскім дзяржаўным каледжы.

На дзень адчыненых дзвярэй запрасілі выпускнікоў школ раёна і каледжа, а таксама прадстаўнікоў профільных вышэйшых навучальных устаноў. Звяртаючыся да моладзі, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Аляксандраўна Шыльконагадала, што сёлета ім неабходна зрабіць лёсавызначальны выбар — выбар прафесіі, і запрасіла атрымаць яе ў Пастаўскім каледжы...

14 мая 2018

Як у нашым раёне рэалізуецца дзяржаўная маладзёжная палітыка, праблемы і станоўчыя напрацоўкі, што самі маладыя людзі робяць для таго, каб іх жыццё стала больш змястоўным, і іншыя пытанні па гэтай тэматыцы былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні прэзідыума і пастаяннай камісіі па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны і справах моладзі раённага Савета дэпутатаў і Маладзёжнай палаты.

У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел дэпутаты райсавета Пётр Курто, Юрый Кісялёў, Марына Нагановіч, Валянціна Ромель, Павел Трава, начальнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Кашырын і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, галоўны спецыяліст раённага Савета дэпутатаў Алена Мінкевіч, другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў і педагогі-арганізатары школ раёна.

11 мая 2018

Да калейдаскопа святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 73-яй гадавіне Перамогі, якія прайшлі ў краіне, далучыліся і Паставы.

З самага ранку 9 мая на плошчы імя Леніна ў райцэнтры гучалі музыка і патрыятычныя песні. Паступова сталі збірацца гара­джане: некаторыя сем’ямі, сотні прадстаўнікоў працоўных калектываў, ваеннаслужачыя воінскіх часцей, якія размешчаны ў нашым раёне, школьнікі — арганізаванымі калонамі. Многія неслі партрэты родных і блізкіх — тых, хто прымаў удзел у Другой сусветнай вайне, загінуў на фронце або не дажыў да сённяшняга дня. Колькасць партрэтаў з кожным годам павялічваецца, а значыць, жыве памяць пра подзвіг бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

У цэнтры ўвагі — жывыя сведкі тых жудасных падзей: ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, былыя вязні канцэнтрацыйных лагераў. На жаль, у раёне засталося толькі 15 ветэранаў. Большасць па стане здароўя нават не могуць выйсці з дома.

8 мая 2018
Праграма святкавання

Интернет-ресурсы