Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Ночная набережная Храм Постав Дворец Тызенгауза Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Ночная набережная
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Набережная

Новости района Архив

28 мая 2018

У Пастаўскім дзяржаўным каледжы адбылося ўрачыстае адкрыццё трэцяга, працоўнага, семестра.

Мерапрыемству папярэднічала акцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня памяці ахвяр СНІДу, які адзначаўся 20 мая. Яе правялі старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава і выконваючая абавязкі першага сакратара райкама ГА «БРСМ» Вераніка Казлоўская. Таццяна Мікалаеўна прынесла чырвоныя стужкі — сімвал барацьбы са СНІДам — і паветраныя шары, якія актывісты маладзёжнага саюза з кале­джа адпусцілі ў неба ў памяць пра тых, хто загінуў ад чумы ХХ і ХХІ стагоддзяў. А Вераніка нагадала юнакам і дзяўчатам пра асабістую адказнасць кожнага за здароўе сваё і сваіх блізкіх.

28 мая 2018

Пра тое, што сям’я Сяргея і Анастасіі Цепляковых прызнана пераможцай на першым этапе рэспубліканскага конкурсу «Сям’я — крышталь грамадства» і прыме ўдзел у наступным, а калі пашчасціць, то і ў заключным этапе, наша газета пісала крыху раней. З радасцю паведамляем, што пастаўчане дайшлі да фіналу і сталі найлепшай парай маладых ваеннаслужачых Узброеных Сіл Беларусі.

Заключны этап конкурсу праходзіў напярэдадні Дня сям’і ў Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску.

23 мая 2018
25-27 мая ў Азёрках будзе праходзіць міжнародны злёт ветэранаў Узброеных Сіл і органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, лакальных ваенных канфліктаў. 25 мая ўдзельнікі афганскай вайны ўскладуць кветкі на Алеі воінскай славы па вуліцы Гагарына ў райцэнтры. У гэты ж дзень перад ветэранамі выступіць вакальна-інструментальны ансамбль «Скіфы». 26 мая з 11.00 удзельнікі злёту прымуць удзел у святочных мерапрыемствах да 100-годдзя органаў пагранічнай службы Беларусі на плошчы Леніна, а ў 14.00 на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Азёркі» — ва ўрачыстым адкрыцці злёту. Пасля чаго там жа пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе, пляжным валейболе, настольным тэнісе, гіравым спорце і летнім біятлоне. Вечарам перад удзельнікамі і гасцямі выступіць народны ансамбль патрыятычнай песні «Саланг» з Жодзіна.
23 мая 2018

26 мая ў Паставах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі.

У 10.30 у скверы па вуліцы Чырвонаармейскай адбудзецца ўрачысты мітынг з ускладаннем вянкоў і кветак да брацкай магілы.

З 11.00 да 13.00 на плошчы імя Леніна пройдзе святочны канцэрт. У яго рамках — паказальныя выступленні воінаў-пагранічнікаў, выстаўка тэхнікі. Будуць працаваць цір, выязны гандаль.

22 мая 2018

Дэлегацыю вышэйшых службовых асоб краіны дапоўнілі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, ад абласной вертыкалі — першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч.

Для дэпутатаў пакідаць свае прывычныя працоўныя месцы ў Доме Урада і выязджаць у рэгіёны — звычайная практыка. Асноўная мэта такіх выязных пасяджэнняў — наладзіць зваротную сувязь з канчатковымі «спажыўцамі» законаў, якія яны прымаюць.

21 мая 2018
A protocol of intent on friendly relations between Vitebsk Oblast of Belarus and the Chinese Province of Jiangxi was signed in a ceremony in the Vitebsk Oblast Executive Committee on 21 May, BelTA has learned. Commenting on the agreement, First Vice Governor Oleg Matskevich noted that the document creates a solid foundation for building full-fledged relations between the two regions, developing the mechanisms for mutual exchanges and maintaining close contacts to discuss and search for...

Интернет-ресурсы