Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Дворец Тызенгауза Храм Постав
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Храм Постав

Новости района Архив

12 июля 2018

На мінулым тыдні адбылася радасная падзея і ў жыцці галоўнага ўрача абласнога дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Ветразь” Сяргея Петухова.

У Мінску прайшла цырымонія ўшаноў­вання лаўрэатаў конкурсу “Чалавек сваёй справы”, які штогод праводзіць часопіс “Дело”.

Адзначаюцца кіраўнікі айчынных і замежных прадпрыемстваў, якія развіваюцца найбольш дынамічна. У іх лік трапіў і С. Ю. Петухоў. Сяргей Юрыевіч адзначаны сацыяльнай прэміяй “Палаючае сэрца” ў намінацыі “За духоўнасць і міласэрнасць у аказанні медыка-сацыяльнай дапамогі”.

11 июля 2018

Памятная падзея адбылася 5 ліпеня. Па традыцыі падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у сталіцы ўшаноўвалі выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў.

— Мне таксама пашчасціла быць запрошаным на ўрачыстасць у Палац Незалежнасці і атрымаць з рук кіраўніка дзяржавы Падзяку Прэзідэнта, — не хавае радасці Аляксандр Мікалаевіч. — Уражанні незабыўныя. У захапленні ад самога палаца, у якім пабываў упершыню. Да глыбіні душы ўзрушыла ўрачыстая цырымонія ўручэння пагонаў і ўзнагарод.

Аляксандр Гарус 15 чэрвеня закончыў магістратуру пры Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і адзіны з 44 аднакурснікаў удастоены Падзякі Прэзідэнта.

10 июля 2018

Такая прыемная навіна прыйшла ў калектыў прадпрыемства напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Указ аб занясенні на Дошку гонару 64 пераможцаў спаборніцтва за мінулы год кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 чэрвеня. З аграпрамысловага комплексу краіны адзначаны восем прадстаўнікоў, у тым ліку і наш завод.

Нагадаем, што гэта прадпрыемства занесена сёлета і на абласную Дошку гонару.

10 июля 2018

Два апошнія дні чэрвеня ва ўрочышчы Азёркі панавала паходная рамантыка: паўсюль разбітыя турыстычныя палаткі, разведзеныя вогнішчы, духмяны водар страў, што гатаваліся на іх, гучныя спартыўныя воклічы. Тут праходзіў раённы турыстычны злёт моладзі.

Сёлета ён быў прымеркаваны да Года малой радзімы і 100-годдзя ўтварэння Усесаюзнага ленінскага камуністычнага саюза моладзі, добрыя традыцыі якога зараз прадаўжае БРСМ. За званне найлепшага турыста змагаліся 9 каманд. У шматлікіх конкурсах свой спрыт, фізічную падрыхтоўку, уменне арыентавацца на мясцовасці, творчыя здольнасці дэманстравалі прадстаўнікі малочнага завода, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, цэнтральнай раённай бальніцы, завода «Беліт», лясгаса, сельгаспрадпрыемстваў «Дунілавічы-агра» і «Навасёлкі-Лучай», Юнькаўскага і Варапаеўскага сельскіх Саветаў.

4 июля 2018

Напрыканцы гэтага месяца ў раён прыйшла прыемная навіна — па выніках мінулага года Камайскі сельскі Савет прызнаны адным з пераможцаў рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў краіны.

Віншую з перамогай старшыню Генадзія Урбанайця і прашу расказаць, як удалося «засвяціцца» ў рэспубліцы.

— Гэта была наша другая спроба, — адказаў Генадзій Часлававіч. — Упершыню ўдзельнічалі ў агля­дзе тры гады назад, але ў прызёры не выйшлі. Сёлета зноў адправілі фотаматэрыялы. Паказаць нам ёсць што — Камаі год ад года ўсё больш добраўпарадкоўваюцца і прыгажэюць. У гэтым заслуга ўсіх людзей, хто жыве ў аграгарадку і стараецца, каб і на ўласных падворках, і ў грамадскіх месцах было чыста, акуратна, прыгожа. Хачу падзякаваць кіраўніцтву і працоўным калектывам ААТ «Камайскі-агра», участковай бальніцы, школы, лясніцтва і іншых устаноў за ўклад, які яны ўносяць у добраўпарадкаванне.

28 июня 2018

ФЕСТИВАЛЬ КРАСОК ХОЛИ

3 ИЮЛЯ

ПОСТАВЫ

ПЛОЩАДЬ ЛЕНИНА

Интернет-ресурсы