Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

26 июля 2018
29 июля 2018 г. в 18.00 в городском парке г. Поставы пройдет фестиваль красок Холи
26 июля 2018
28 июля 2018 г. в 20.00 в спортивно-туристическом комплексе «Озерки» состоится музыкальное событие на открытом воздухе
23 июля 2018

Святая Ганна была замужам за праведным Яўхімам з роду прарока і цара Давіда. Дабрадзейным жыццём гэта пара падрыхтавала сябе да высокага звання — з’яўляцца бацькамі Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Ганна дачакалася радасці няньчыць свайго ўнука — Езуса — Збавіцеля Свету. Гэта святая лічыцца заступніцай сем’яў, маці і ўдоў.

Імя Святой Ганны носіць лучайскі касцёл. У яе гонар тут штогод ладзіцца фэст. Сёлета ўрачыстасць адбудзецца ў суботу, 28 ліпеня. Святую Імшу ўзначаліць наш зямляк, часова павераны ў справах Апостальскай нунцыятуры ў Рэс­публіцы Чад (Афрыка), ксёндз-прэлат Аляксандр Рагіня. Пачатак у 15 гадзін. Сардэчна запрашаю!

18 июля 2018

Незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі падарыў зборнай камандзе нашага раёна ўдзел у абласным турыстычным злёце моладзі. Ён праходзіў 6—8 ліпеня ва Ушацкім раёне і быў прысвечаны 73-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю ўтварэння УЛКСМ.

Урачыстае адкрыццё злёту адбылося на мемарыяльным комплексе «Прарыў». Затым усе перамясціліся на бераг возера Вечалле, дзе і разбілі на тры дні палатачны гарадок. У склад нашай каманды ўваходзілі 27 чалавек — не толькі ўдзельнікі спартыўных стартаў, але і мастацкай самадзейнасці, повары, суддзі, тыя, хто арганізоўваў камфортны быт. Некаторыя сумяшчалі спартыўныя спаборніцтвы з творчымі і інтэлектуальнымі, гаспадарчай дзейнасцю. Вялікая заслуга ў падборы членаў каманды належыць Сяргею Зямчонку, Уладзіміру Каралю, Вользе Танана і Сяргею Арэхаву, якія акумулююць вакол сябе такіх жа апантаных людзей, як і самі.

16 июля 2018

У канцы чэрвеня ў Мінску праходзіў Міжнародны маладзёжны прафсаюзны адукацыйны форум «ТЕМП-2018» (Трудом Едина Молодёжь Профсоюзов). Удзел у ім прынялі і два прадстаўнікі ад Віцебскай вобласці. У іх ліку старшыня прафсаюзнай арганізацыі Пастаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гражына Цымбалюк (на здымку). Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч папрасіла яе падзяліцца ўражаннямі.

Такое мерапрыемства па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі праводзіцца ў чацвёрты раз, — расказвала Гражына. — Сёлета на яго прыбыло больш за 200 чалавек з 16 краін блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку з Егіпта, Кіпра, В’етнама, Сербіі, Грузіі, Таджыкістана, Расіі і іншых краін. Каб трапіць на форум, трэба было падаць анлайн-заяўку: расказаць пра сябе, адказаць на шматлікія пытанні. Адбор быў сур’ёзны. Я рада, што мяне вылучылі і запрасілі.

16 июля 2018

Штогод Беларусь прымае ўдзел у «Бегу Міру» (Peace Run), адна з галоўных задач якога — даць магчымасць усім жадаючым дакрануцца да сімвала Міру і пажадаць гармоніі і адзінства ўсім людзям нашай планеты. Асноўнымі ўдзельнікамі з’яўляюцца каманды валанцёраў — энтузіястаў спорту, якія перадаюць факел Міру з рук у рукі. У гэтым годзе Беларусь зноў стала часткай маршруту, які злучае ўсе 49 еўрапейскіх краін. Прабег стартаваў 27 лютага ў Сафіі (Балгарыя) і завершыцца 8 кастрычніка ў Лісабоне (Партугалія).

Агонь Сяброўства прыйшоў у Беларусь з Літвы 6 ліпеня. Факеланосцы ўжо пабывалі ў Гожы і Гродне, Мастах, Шчучыне і Лідзе, Іўі, Валожыне і Маладзечне, Мядзеле, Нарачы і 7 ліпеня дабраліся да Пастаў. Тут да асноўнай каманды (каля дзясятка чалавек) далучыліся мясцовыя бегуны і дзеці. Разам яны наведалі цэнтральную плошчу і ўшанавалі хвілінай маўчання нашых землякоў, якія аддалі свае жыцці ў імя міру на Зямлі. Далей адправіліся ў абласны рэабілітацыйны цэнтр «Ветразь» на сустрэчу з дзецьмі.

Интернет-ресурсы