Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Дворец Тызенгауза Храм Постав Набережная Поставы ночью
Ночная набережная
Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

11 сентября 2018

18 сентября 2018 года с 11.00 до 12.00 часов «прямую телефонную линию», с 12.00 до 13.00 часов личный прием жителей Поставского района проводит начальник главного экспертно-правового управления Комитета государственного контроля Республики Беларусь Матюшенко Андрей Юрьевич.

(райисполком, 1-й этаж, кабинет № 1, тел. 2 77 20)

Предварительная запись на личный прием по телефону 4 10 45

10 сентября 2018

Як мы паведамлялі раней, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва стаў грантаатрымальнікам германскага фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” і міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемаразуменне” ў рамках праграмы падтрымкі “Месца сустрэчы: дыялог” на суму 11690 еўра.

Сродкі пойдуць на рэалізацыю гуманітарнага праекта “Стварэнне валанцёрскага цэнтра з арганізацыяй бясплатнага пункта праката сродкаў рэабілітацыі”. З 1 сакавіка бягучага года ў гэтым напрамку вядзецца актыўная работа.

— Радуе, што валанцёрства становіцца трэндам, — расказвала каардынатар праекта дырэктар ТЦСАН Дзіяна Пякарская. — Добраахвотнікі знайшліся сярод навучэнцаў школ і каледжа, людзей пенсійнага ўзросту. Той, хто гатовы аддаць свой вольны час іншаму чалавеку, праявіць міласэрнасць, для нас — каштоўны рэсурс.

6 сентября 2018

В начале июня на базе Тихвинского медицинского колледжа (Ленинградская область, Российская Федерация) проходил 3-й Международный конкурс профессионального мастерства «Медицина без границ» среди учащихся медколледжей. Участвовала в нём и поставчанка Марта Шутилова.

— Наша команда из 4-х человек представляла Полоцкий государственный медицинский колледж имени Героя Советского Союза З. М. Туснолобовой-Марченко. Учреждение образования тесно сотрудничает со многими медицинскими учебными заведениями Беларуси и за её пределами, — делилась Марта. — Уже в начале обучения преподаватели выбирали лучших учащихся для подготовки к этому конкурсу, в команду попала и я.

5 сентября 2018

1 верасня — традыцыйны Дзень ведаў, пачатак заняткаў не толькі ва ўстановах адукацыі, але і старт адукацыйнага працэса для людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Напярэдадні навучальнага года ў Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Седзюкевіч і дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзіяна Пякарская, яна ж старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Дзіяна Іванаўна прывезла ў падарунак гульні для развіцця, кнігі, сшыткі. Да дабрачыннай акцыі далучылася і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава.

— Штогод наш галіновы прафсаюз напярэдадні навучальнага года падтрымлівае марафон дабра і актыўна дапамагае ў падрыхтоўцы да школы мнага­дзетным, малазабяспечаным сем’ям, а таксама тым, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, — гаварыла Дзіяна Пякарская...

5 сентября 2018

Колькасць навучэнцаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы павялічылася на 39.

Надзвычай хвалюючым быў сёлетні Дзень ведаў не толькі для навучэнцаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы, але і для педагогаў. У сувязі з закрыццём Старадворскай БШ калектыў папоўніўся чатырма новымі настаўнікамі і 35 вучнямі. Кожны з іх з асаблівай трывогай пераступіў парог новай школы. 2 вучні дабавіліся з Лучая, 2 — з Муляраў (сем’і пераехалі ў ААТ «Навасёлкі-Лучай»). 13 дзетак прыйшлі ў першы клас. З іх урачыстага выхаду і пачалася лінейка. На чале з вопытным педагогам Галінай Хіло першакласнікі пад гучныя апладысменты зрабілі круг гонару і занялі сваё месца.

У прывітальным слове дырэктар школы Валянціна Пяткевіч павіншавала ўсіх з пачаткам навучальнага года, пазнаёміла з новымі настаўнікамі і ўручыла граматы Вікторыі Буяліч і Марыі Лібоза, якія найбольш паспяхова закончылі курс базавай школы. Іх фотаздымкі, а таксама вучняў Старадворскай базавай школы Кірыла Коўзана, Дзяніса Рыхліцкага, Жэні Лук’яненкі, Антона Зямчонка, у якіх гадавыя адзнакі 8-10, папоўняць школьную Дошку гонару.

3 сентября 2018

Ужо шмат гадоў запар напярэдадні 1 верасня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачынае асенні этап пастаянна дзеючай акцыі "Прафсаюзы — дзецям". Сутнасць яго ў тым, каб дапамагчы школьнікам у падрыхтоўцы да навучальнага года. У рамках гэтай акцыі 29 жніўня старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў і райкама прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Іна Далецкая і Аляксей Філімонаў завіталі ў дзіцячы прытулак Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна, каб павіншаваць яго выхаванцаў з надыходзячым Днём ведаў і ўручыць падарункі.

На сённяшні дзень у прытулку знаходзяцца 15 дзетак. З іх 8 дашкольнага ўзросту і 7 школьнікаў, якія пойдуць з першага па адзінаццаты клас. Малышам госці прынеслі фарбы і размалёўкі, старэйшым дзецям — сшыткі, алоўкі, вокладкі для кніг і іншыя канцылярскія прылады, а таксама партфелі і школьную форму. Перадаючы ўсё гэта хлопчыкам і дзяўчынкам, Іна Аляксееўна і Аляксей Аляксеевіч пажадалі ім поспехаў у вучобе і хутчэйшага вяртання ў свае біялагічныя сем'і. У адказ дзеці выступілі перад прафсаюзнымі лідарамі раёна з невялікім канцэртам, які падрыхтавалі з дапамогай педагогаў цэнтра.

Интернет-ресурсы