Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Храм Постав Ночная набережная Набережная Поставы ночью
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Храм Постав
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью

Новости района Архив

19 сентября 2018

Мікалай Венікаў (крайні справа) уручыў падарункі Валерыю Макарэвічу, Уладзіславу Шаршнёву і Віталію Смолку (злева направа)

Хлебаробы ААТ “Навасёлкі-Лучай” жніво сёлета завяршылі ў сціслыя тэрміны. Паспрыяла высокім тэмпам добрае над­вор’е. Але немалаважная і рупнасць камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернесушыльных комплексаў, спецыялістаў. Кіраўніцтва гаспадаркі пастаянна заахвочвае найлепшых. А на мінулым тыдні ў Навасёлкі завітаў старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Мікалай Венікаў, які з’яўляецца членам прэзідыума Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

— Праца аграрыяў цяжкая, — гаварыў Мікалай Дзмітрыевіч. — Яны забяспечваюць нас хлебам, малаком, агароднінай. І галіновыя прафсаюзы імкнуцца праяўляць увагу да работнікаў сяла. Дзякаваць за працу тым, хто прымае непасрэдны ўдзел ва ўборцы ўра­джаю, стала добрай традыцыяй.

19 сентября 2018

28 верасня ў Верхнядзвінску адбудзецца абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2018». Як заўсёды, разам з прадстаўнікамі іншых раёнаў Віцебшчыны ўдзел у ім прымуць пастаўчане, якія зараз рыхтуюцца да гэтага важнага мерапрыемства. Асабліва актыўная падрыхтоўка ідзе ў работнікаў культуры.

— «Дажынкі» — гэта не проста падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года. Гэта маляўнічае свята з культурна-адукацыйнай, забаўляльнай праграмай. І сёлета яно абяцае быць як ніколі маштабным, з вялікай колькасцю конкурсаў, іншых мерапрыемстваў, якія раней не праводзіліся, — гаварыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская. — У адпаведнасці з абласным планам, мы распрацавалі свой рабочы план па падрыхтоўцы і ўдзелу ў фестывалі-кірмашы, неаднойчы збіраліся і абмяркоўвалі нашы творчыя ідэі. У адрозненне ад мінулых гадоў на гэты раз вырашылі асучасніць пакладзеныя ў аснову ўсіх конкурсаў народныя традыцыі, узбагаціць іх мясцовым матэрыялам, зрабіць больш папулярнымі.

19 сентября 2018

Учишься в школе? У тебя есть любимый учитель? И ты хочешь необычно поздравить его с профессиональным праздником? Тогда внимание! Всем классом запишите видеопоздравление (на телефон или видеокамеру) с рассказом об учителе.

До 21 сентября (до 12:00) пришли видео на konkurs@vtv.by.

В письме обязательно укажи: номера мобильных телефонов (твоего и учителя), ФИО учителя, школьный предмет, номер школы, населённый пункт.

7 октября зрители телеканала «Витебск» увидят ваши видеопоздравления. Авторов самых оригинальных писем и их любимых учителей ждут подарки.

18 сентября 2018

10 верасня, у Сусветны дзень папярэджання самазабойстваў, у раённым выканаўчым камітэце адбыўся «круглы стол» па прафілактыцы суіцыдаў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна, а таксама святароў.

Як заўважыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў, які вёў пасяджэнне, такія «круглыя сталы» сталі ўжо традыцыйнымі.

— Штогод мы збіраемся і абмяркоўваем гэта няпростае пытанне, распрацоўваем прафілактычныя мерапрыемствы, але кардынальна змяніць сітуацыю пакуль не атрымліваецца, — гаварыў ён. — Неаднойчы разбіраліся ў тым, чаму адбываюцца суіцыды, што вымушае чалавека закончыць жыццё самагубствам, і прыйшлі да высновы: корань зла ў большасці выпадкаў — злоўжыванне алкаголем. Таму сённяшнюю сустрэчу мы правядзём з ухілам на абмеркаванне праблемы п’янства як прычыны суіцыдальных паводзін грамадзян.

12 сентября 2018

Два летнія тыдні, з 3 па 17 ліпеня, пастаўчане Ліза Кліпа, Дзіма Лісіца і Саша Іванькова з вёскі Шыркі, якія наведваюць секцыю па плаванні на ФАКу, правялі на зборах у Балгарыі, у пасёлку Шкарпілаўцы, непадалёк Варны. Там нашы землякі прынялі ўдзел у міжнародным турніры і занялі прызавыя месцы.

— Паездку ў Балгарыю мы планавалі ўвесь год, — расказваў Міхаіл Сярдзега, які з’яўляецца старшым трэнерам дзіцячага спартыўнага клуба Waterpoloschool.by ў Мінску, а заадно трэніруе дзяцей у Паставах. — Галоўнай мэтай было аздаравіць хлопчыкаў і дзяўчынак на моры. У выніку жадаючых, чые бацькі маглі аплаціць двухтыднёвае знаходжанне сыноў і дачок за мяжой, аказалася 14 чалавек. Акрамя мінчан, у каманду ўвайшлі некалькі падлеткаў з Маладзечна, трое пастаўчан і двое амерыканцаў з Даласа, якія ў сябе на радзіме трэніруюцца ў алімпійскага чэмпіёна па водным пола. Летам яны гасцілі ў родных у Мінску і вырашылі далучыцца да нас.

11 сентября 2018

14 сентября 2018 года с 12.00 до 13.00 личный прием граждан проводит председатель комитета экономики Витебского областного исполнительного комитет Никитина Анжелика Александровна.

(райисполком, 1-й этаж, кабинет № 1, тел. 2 77 20)

Интернет-ресурсы