Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза Ночная набережная Набережная
Поставы ночью
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Набережная

Новости района Архив

10 октября 2018
Душэўна, творча, азартна прайшоў адкрыты конкурс «Майстры вёскі». Конкурс праводзіўся 7 кастрычніка ў Цэнтры культуры аграгарадка Навасёлкі і выпрабоўваў на трываласць, творчасць і пазітыў 5 сямейных пар. Паназіраць за спаборніцтвамі сабраліся родныя...
8 октября 2018

З 22 па 25 верасня Папа Рымскі Францішак знаходзіўся ў краінах Балтыі: Літве, Латвіі, Эстоніі. Гэты яго візіт стаў 25-м падарожжам па-за межы Італіі з моманту пантыфікату. Духоўны лідар католікаў сустракаўся з кіраўніцтвам гэтых дзяржаў, а таксама цэлебраваў імшы ў Вільнюсе, Каўнасе, Рызе, Аглоне і Таліне.

Аглона — невялікае латышскае мястэчка, нечым падобнае да нашага Будслава. Гэта месца Папа Францішак наведаў 24 верасня, дзе каля цудатворнага абраза Маці Божай як памяць пра падзею пакінуў свой ружанец. У святой Імшы на плошчы перад Санктуарыем Маці Божай Аглонскай удзельнічалі і пілігрымы з Беларусі. Асабліва шмат іх прыехала з Віцебскай дыяцэзіі, бо Аглона знаходзіцца недалёка ад яе межаў.

3 октября 2018

30 верасня ў Паставах адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя 100-годдзю заканчэння першай сусветнай вайны.

У імя памяці

Мерапрыемствы — плён сумеснай шматграннай работы многіх апантаных людзей, якія па закліку сэрца аднаўляюць памяць пра падзеі Вялікай вайны, што калісьці баямі грымела і на тэрыторыі нашага раёна. Пра тое, што зроблена шмат і захады ў гэтым кірунку толькі пашыраюцца, сведчыць і міжнароднае супрацоўніцтва, наладжанае з Пасольствам Францыі. Дзякуючы яму, пастаўская дэлегацыя сёлета наведала горад Вердэн, дзе вывучала вопыт французаў па ўвекавечванні памяці той забытай вайны. А ў нядзелю ў наш горад разам з сям’ёй прыбыў Першы Саветнік Пасольства Францыі ў Беларусі Аляксандр Піке.

2 октября 2018

З 9 па 14 верасня галоўныя заатэхнік і ветурач ААТ «Хацілы-агра» Расціслаў Хацяновіч, Віктар Радзевіч, загадчыцы ферм «Навасёлкі» і «Коўзаны» ААТ «Навасёлкі-Лучай» Валянціна Мацур і Вікторыя Вартазаран прымалі ўдзел у рабоце Школы малочнай жывёлагадоўлі ў Берліне.

Паехаць на вучобу ў Германію прапанавалі прадстаўнікі кампаніі Alltech. Яна спецыялізуецца на распрацоўцы экалагічных навуковых рашэнняў для надзённых праблем сельскагаспадарчай і харчовай індустрыі, з’яўляецца сусветным лідарам у галіне кармлення і здароўя жывёлы. З ёй кіраўніцтва абедзвюх гаспадарак супрацоўнічае даўно (кансультуецца, атрымлівае карысныя парады), таму і запрашэнне на вучобу прынялі з радасцю.

У Беларусі была сфарміравана група з 12 чалавек, якая 9 верасня вылецела з Мінска ў Берлін, 10-га школа распачала работу. У ёй прымалі ўдзел прадстаўнікі малочнай галіны, спецыялісты па кармленні і ветэрынарыі, кіраўнікі гаспадарак з Казахстана, Расіі і Беларусі.

28 сентября 2018

30 сентября в 14.00 на берегу Задевского озера (со стороны водозабора) состоится реконструкция исторических событий Первой мировой войны – «ПОСТАВСКИЙ РУБЕЖ». Вниманию зрителей также будут представлены полевые лагеря русской и немецкой армии, передвижной военный госпиталь и музей под открытым небом.

Вход свободный.

Программа мероприятий 30 сентября 2018 г.

Поставский районный краеведческий музей, дворец Тызенгаузов, ул. Советская, 73

10.00 – 11.00 Знакомство с экспозицией «Первая мировая война на Поставщине».

Городское кладбище № 1 вблизи деревни Макаровцы

11.30 – 13.00 Торжественная церемония захоронения останков 100 военнослужащих Русской императорской армии, погибших в период Первой мировой войны...

28 сентября 2018

Традыцыйныя спаборніцтвы сярод памочнікаў міліцыянераў і пагранічнікаў сабралі 21 верасня на стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў райцэнтры 9 каманд-удзельніц. У іх склад увайшлі прадстаўнікі Варапаеўскага, Курапольскага, Валкоўскага і Юнькаўскага сельскіх Саветаў, ДЭУ-33, УП ЖКГ, дзяржаўнага каледжа, лясгаса і завода «Беліт».

Падчас урачыстага пастраення з прывітальным словам да іх звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў:

— Шчыра дзякую за тую істотную і добрасумленную дапамогу, якую вы аказваеце сілавым структурам раёна. Кожны з вас з’яўляецца прыкладам сапраўднага чалавека, грамадзяніна, патрыёта, — гаварыў. — І сёння ў чарговы раз прадэманструеце ўзровень сваёй фізічнай падрыхтоўкі. А тое, што ён высокі, мы ніколькі не сумняваемся. Жадаю добрых вынікаў, цудоўнага настрою, а перамога няхай дастанецца наймацнейшай камандзе.

Да яго слоў далучыўся намеснік начальніка аддзела аховы грамадскага парадку і прафі­лактыкі РАУС Алег Ігнатовіч. Ён падкрэсліў, што дружыннікі ў значнай ступені спрыяюць выкананню задач, якія стаяць перад сілавікамі, пажадаў усім паспяховых стартаў.

Интернет-ресурсы