Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Дворец Тызенгауза Набережная Храм Постав Поставы ночью Ночная набережная
Дворец Тызенгауза
Дворец Тызенгауза
Набережная
Храм Постав
Поставы ночью
Ночная набережная

Новости района Архив

18 октября 2018

Родным, любімым, клапатлівым матулям прысвячаўся тэатралізаваны канцэрт, які з аншлагам прайшоў 14 кастрычніка ў раённым Доме культуры па вуліцы Станкевіча.

Для іх, нашых мілых і адзіных, гучалі з раённай сцэны самыя цёплыя словы падзякі за ласку і дабрыню, пяшчотныя прызнанні ў любові. І, паверце, яны сагравалі сэрцы маці больш, чым ласкавае сонейка, якое шчодра свяціла ў той дзень.

Распачаў мерапрыемства міні-парад з прыгожай назвай «Двайное шчасце»: пад апладысменты гледачоў вядучая Алена Слядзеўская запрасіла на сцэну жанчын-блізнят, якія ўжо сталі мамамі, і мам, якія гадуюць блізнят. Героямі незвычайнага шэсця і бліц-апытання сталі Ала Сініца і Жанна Палачаніна, Вера Бузанава і Надзея Худзіна, Марыя Казімерская з сыночкамі Мікітам і Максімам, Жанна Варабей з дачушкамі Насцяй і Надзяй, Ірына Шаўрына і яе блізняты Каця і Света, Таццяна Вежан з дочкамі Ангелінай і Анжалікай.

17 октября 2018

Напярэдадні Дня маці ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся ўрачысты прыём, на якім 12 прадстаўніц вобласці былі ўзнагароджаны ордэнам Маці, 25 — прэміямі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанка. Сярод лаўрэатаў і галоўны рэдактар тэлеканала «Паставы-ТБ» Юлія Лазікевіч.

— Словамі не перадаць тое, што адчувала на прыёме падчас атрымання з рук намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна прэміі, — расказвала Юлія. — Мець не адно дзіця — мая мара з маленства. Яна ажыццявілася: іх у мяне трое — дзве дачушкі і сынок. Гэта нястомная штодзённая праца і вялікае шчасце з засмучэннямі і радасцямі, няўдачамі і поспехамі. Найвышэйшая ўзнагарода за мацярынскую любоў — пяшчотныя абдымкі і пацалункі дзетак. Бязмежна рада, што жыву ў Беларусі, дзе сем’ям і дзецям удзяляецца пастаянная ўвага з боку Прэзідэнта, урада, органаў мясцовай улады.

17 октября 2018

Нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі» ўзнагароджаны настаўнік геаграфіі і астраноміі Пастаўскай гімназіі Ігар Міхайлавіч Пракаповіч.

Высокую дзяржаўную адзнаку педагог атрымаў з рук міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігара Карпенкі на ўрачыстым сходзе, які праходзіў у Палацы Незалежнасці ў Мінску. А вярнуўшыся ў Паставы, прымаў віншаванні ад калег.

Імя Ігара Міхайлавіча вядома не толькі ў раёне, але і ў рэспубліцы. Шырокая сфера яго інтарэсаў — літаратура, геаграфія, педагогіка, гісторыя, тапаніміка, краязнаўства. Ён аўтар шматлікіх краязнаўчых і паэтычных выданняў. Распрацаваў вучэбна-метадычны комплекс па краязнаўстве Пастаўшчыны, які выкарыстоўваецца настаўнікамі раёна пры правядзенні факультатыўных заняткаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вучонага савета Беларускага геаграфічнага таварыства, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўніцкіх навук, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча і ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны».

15 октября 2018

Крануць душу гледача. Такую мэту ставіць перад сабой калектыў Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна.

А ці атрымалася гэта зрабіць, зразумець вельмі проста. І гэта не апладысменты і не воклічы «біс!» ці «брава!», як можа падацца многім, а слёзы на вачах альбо, наадварот, радасныя іскрынкі ў іх. І я цалкам згодная з высновамі культработнікаў. Часта бываю на разнастайных мерапрыемствах, заўжды імкнуся не толькі ўбачыць «соль», прааналізаваць дзеі і падзеі, але і атрымліваю асалоду ад іх, дзесьці суперажываю. Даўно заўважыла, што часта апладысменты дораць не толькі яскравым нумарам і таленавітым выканаўцам, але і проста знаёмым артыстам. Можа, таму заўжды з задавальненнем назіраю, як гледачы падпяваюць, падтанцоўваюць, выкрыкваюць адказы на пытанні віктарын, смяюцца, употай выціраюць слёзы.

У цяперашнім складзе Цэнтр культуры і народнай творчасці існуе са студзеня 2014-га. Менаві­та тады ён аб’яднаў у адно цэлае метадычны цэнтр былога аддзела культуры райвыканкама, Дом рамёстваў «Стары млын», сельскія клубы і Дамы культуры, кіна­відэазалу.

15 октября 2018

Восеньскі кірмаш прайшоў у мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства.

Да пачатку афіцыйнага адкрыцця заставалася дзесьці гадзіна, а многія з капустай, бульбай, зернем, рыбай ужо вярталіся да свайго аўтатранспарту. Жыхары прылеглых вуліц для транспарціроўкі набытага выкарысталі цялежкі. Яны былі загружаны ў асноўным збожжам. Многія прадаўцы з сельскагаспадарчай прадукцыяй, вырашчанай на сваіх прысядзібных участках, размясціліся ўздоўж вуліцы Кастрычніцкай.

На рыначнай плошчы здалёк прыцягвала ўвагу аформленая восеньскімі кветкамі, яркімі шарамі і шыльдай аўтамашына ААТ “Навасёлкі-Лучай”. Загадчыца Лукашоўскага клуба Людміла Мелец з двума музыкантамі весяліла тых, хто прыглядаўся да тавару. А прапаноўвалі тут азімую пшаніцу “ядвіся”, ячмень “ладны”, бульбу “скарб”, кукурузу і салёнае сала. Да кузава машыны была прымацавана таб­лічка з характарыстыкай кожнага віду, дзе ўказваліся тэрміны паспявання, сярэдняя ўраджайнасць, ступень успрымальнасці хвароб, смакавыя і пажыўныя якасці.

12 октября 2018

Пра шчасце – паэтычным словам

Самая памятная вераснёўская падзея для выпускніка Андронаўскай базавай школы, а зараз дзесяцікласніка СШ №3 Клімента Гінько (на здымку) — удзел ва ўрачыстасці, якая адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы ў сталіцы краіны. Ён быў запрошаны на яе як пераможца раённага этапа рэспубліканскага паэтычнага конкурсу «Шчасце — жыць у мірнай краіне». А ўсю дэлегацыю Віцебскай вобласці прадстаўлялі 25 навучэнцаў устаноў адукацыі рэгіёна.

— Найперш для нас бы­ла арганізавана экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы, — дзяліўся ўражаннямі Клімент. — Мы ўбачылі канферэнц- і чытальныя залы, першы друкарскі станок. А якая захапляльная панарама адкрылася вачам з вышыні 22-га паверха бібліятэкі! Ну а самы хвалюючы момант — узнагароджанне пераможцаў конкурсу. Старшыня праўлення ГА «Беларускі фонд міру», дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Максім Місько падкрэсліў, што выбраць самых адораных было складана, але іх заўважылі і адзначылі.

Интернет-ресурсы