Адрес: 211875, г.Поставы, пл.Ленина, д.25
Телефон приемной: 8 (02155) 3-10-14 (телефон/факс), 8 (02155) 2-66-07 c 8.00 до 17.00
Электронная почта райисполкома: kanz@rikpostavy.by
Режим работы: пн-пт с 8.00 до 17.00, обеденный перерыв с 13.00 до 14.00, выходные дни: сб, вс
Вышестоящий государственный орган
Ночная набережная Набережная Поставы ночью Храм Постав Дворец Тызенгауза
Ночная набережная
Ночная набережная
Набережная
Поставы ночью
Храм Постав
Дворец Тызенгауза

Новости района Архив

13 ноября 2018

У нядзелю 4 лістапада на спартыўнай базе Пастаўскага мэблевага цэнтра адбыўся турнір сярод дзіцяча-юнацкіх каманд "Футбольны фестываль-2018".

Праходзіў ён у расшыраным фармаце: апроч гульнявых матчаў, хлопчыкі ўдзельнічалі яшчэ і ў спартыўных конкурсах, а ўсе прысутныя маглі ўразіцца выступленнем ансамбля барабаншчыц школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, убачыць вядомых футбалістаў.

Пад гукі гімна Лігі чэмпіёнаў і апладысменты балельшчыкаў на поле выйшлі футбольныя каманды ДА "Фізічная культура, спорт і турызм Пастаўскага раёна", Глыбоцкай ДЮСШ, спартыўнага клуба "Ротар" (Мінская вобласць) і сталі ў роўную лінейку. Усяго ўдзел у спаборніцтвах прынялі 7 каманд: 4 у старэйшай узроставай групе (хлопчыкі 2006-2007 гадоў нараджэння) і 3 — у малодшай (2008-2011).

13 ноября 2018

На абласным фестывалі-кірмашы "Дажынкі-2018", які ў канцы верасня прайшоў у Верхнядзвінску, традыцыйна праводзіўся конкурс на лепшыя снапы і караваі. На мінулым тыдні ў раён прыйшла прыемная навіна — пастаўчане сярод пераможцаў! Снапу, вырабленаму дырэктарам Дома рамёстваў "Стары млын" Таццянай Петух, прысуджана другое месца. Работа адзначана Дыпломам абласнога Савета дэпутатаў.

Працаваць над стварэннем дажыначнага снапа майстар пачала яшчэ ў жніўні. Першапачаткова было некалькі ідэй і варыянтаў. Пасля абмеркавання з калегамі, кіраўніцтвам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сышліся на тым, што ў рабоце павінны спалучацца класіка і сучасныя матывы. І гэта ацаніла журы.

8 ноября 2018

11 ноября - международный День энергосбережения. Решение об учреждении этого праздника было принято в апреле 2008 года на проходившем в Казахстане международном совещании координаторов SPARE («ШПИРЭ» - школьный проект по использованию ресурсов и энергии, это образовательная программа об энергетике и окружающей среде для детей). А уже в ноябре 2008-го мир отметил первый День энергосбережения. Этот праздник получил статус международного, поскольку принять участие в проекте пожелали более 20 стран.

Наша страна не стала исключением. Республика Беларусь поддержала инициативу и присоединилась к празднованию международного Дня энергосбережения.

В этот день в странах, принимающих участие в данной инициативе, проходят мероприятия, главной задачей которых является информирование населения о важности эффективного использования энергоресурсов, о способах энергосбережения и существующих возможностях использования возобновляемых источников энергии.

6 ноября 2018

На сустрэчы Прэзідэнта з актывам БРСМ у складзе дэлегацыі Віцебскай вобласці Пастаўшчыну прадстаўляла першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. Маладзёжны лідар раёна дзеліцца ўражаннямі:

— Склад дэлегацыі вобласці пачаў фарміравацца прыблізна за месяц да святочнай даты. У яго трапілі нават не ўсе першыя сакратары рэгіёна. Таму вельмі ўзрадавалася, што апынулася ў ліку шчасліўчыкаў, якіх запрасілі на святочныя мерапрыемствы. Іх у праграме было два: сустрэча з кіраўніком дзяржавы, якая праходзіла ў фармаце адкрытага дыялогу, і канцэрт.

Урачыстая частка адбывалася ў Палацы Незалежнасці. У ім я была ўпершыню і не магла налюбавацца інтэр'ерам, які, лічу, прадуманы да дробязей. Чаго толькі вартыя каваныя лесвічныя поручні з вензелямі, у якіх пераплятаюцца пачатковыя літары назвы нашай караіны! У фае была разгорнута выстава, арганізаваная ў форме інтэрактыўных пляцовак.

6 ноября 2018

У мінулы чацвер у Дунілавічах пабываў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч.

Ён знаходзіўся ў Беларусі з двухдзённым візітам і прымаў удзел у пасяджэнні асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, якое праходзіла ў Мінску з 31 кастрычніка па 1 лістапада. Яцэк Чапутовіч сустракаўся з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, наведаў Кальварыйскія могілкі.

У Дунілавічы прыехаў разам з паслом Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім і асобамі, якія іх суправаджалі. Высокіх гасцей сустракалі саветнік старшыні аблвыканкама Міхаіл Даніленка, старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік, яго намеснік Юрый Кісялёў. Яны прынялі ўдзел у святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Затым у працэсіі накіраваліся на могілкі, дзе пахаваны польскія салдаты і афіцэры, якія загінулі падчас савецка-польскай вайны 1920 года. Могілкі былі асвечаны 20 чэрвеня 1936 года. Тады на гэта мерапрыемства прыязджаў Прэзідэнт Польшчы Ігнацій Масціцкі.

2 ноября 2018

Пастаўская раённая бібліятэка ўдзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе "Лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі" і прызнана пераможцай у намінацыі "Работа па павышэнні прававой кампетэнтнасці бібліятэкараў".

Аўтар — складальнік прадстаўленых на конкурс работ — малады работнік, бібліёграф Ганна Літвіновіч (на здымку). Яна закончыла Беларускі дзяржаўны ўні­версітэт культуры і мастацтва і магістратуру пры ім, практыку праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы, а працоўную дзейнасць пачынала ў бібліятэцы Акадэміі навук. Выдатна зарэкамендавала сябе і ў родных Паставах.

Узнагароджванне пераможцаў праходзіла 18 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках V Міжнароднага кангрэса "Бібліятэка як феномен культуры". Лаўрэатам уручаны дыпломы, прызы, прадукцыя Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Затым адбыўся круглы стол на тэму: "Арганізацыя дзейнасці публічных цэнтраў прававой інфармацыі: сучасныя падыходы і перспектывы". Яго арганізатары і ўдзель­нікі высока ацанілі выступленне Ганны Літвіновіч па тэме намінацыі.

Интернет-ресурсы